Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за палову гарадзенскіх калгасаў не выплацілі заробак за сакавік 11:33, 06/06/2003
Па стану на 4 чэрвеня заробак за сакавік ня выплачаны ў 160 гаспадарках Гарадзенскай вобласьці (больш за палову ад агульнай колькасьці), сума запазычанасьці склала 2,5 млрд. руб. Яшчэ ў 38 гаспадарках ня выплачаны заробак за люты на агульную суму 400 млн. рублёў. Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міраслаў Саросек.
Паводле яго, заробак за сакавік не атрымалі каля 19 тысячаў работнікаў сяла, за лютым – каля 3 тысячаў. “Па сутнасьці, нявыплачаны заробак – гэта крэдыт, які гаспадаркі ўзялі ў сваіх работнікаў, – адзначыў М.Саросек. – Але сёньняшні дзень корміць, і я разумею кіраўнікоў, якія зараз лічаць, што лепш набыць за гэтыя грошы ўгнаеньні ці паліўна-змазкавыя матэрыялы”.
У той самы час М.Сарасека кажа, што кіраўнікі гаспадарак паступова пагашаюць пазыкі перад работнікамі. На мінулым тыдні пратэрмінованая запазычанасьць за люты складала 1,5 млрд. рублёў.