Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Соединенные Штаты критикуют Беларусь в Постоянном Совете ОБСЕ
16:02, 09/06/2003

Посол Соединенных Штатов Америки при Постоянном Совете ОБСЕ Стивен Миникес выступил 5 мая в Вене с заявлением, касающимся ситуации в Беларуси. По словам американского дипломата, США разделяют озабоченность главы Комитета ОБСЕ по свободе СМИ Фреймута Дуве в связи с приостановлением деятельности белорусских независимых газет «БДГ» и «БДГ. Для служебного пользования» и вынесением предупреждений другим негосударственным газетам Беларуси. Стивен Миникес заявил также об обеспокоенности США постоянным вмешательством местных властей в деятельность неправительственных организаций.

 ПАЛIТЫКА 

Ліквідаваны Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз
15:22, 09/06/2003, ПЦ «Вясна»

9 чэрвеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў ліквідаваць рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз”. Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз быў адной з самых буйных сярод моладзевых аргнізацыяў дэмакратычнага накірунку, зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі Беларусі.

«Нячэсных» не пушчаць!
14:51, 09/06/2003, БДГ

Беспрэцэдэнтнае хадайніцтва высунулі ў чацьвер прадстаўнікі Пракуратуры РБ на працэсе па справе былога генэральнага дырэктара ВА "МТЗ" Міхаіла Лявонава, якое заслухоўваецца ў Вярхоўным судзе Беларусі. Спасылаючыся на ліст міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага, абвінавачваньне патрабавала пазбавіць акрэдытацыі на судовых паседжаньнях журналістаў “БДГ “ і “Народнай волі”.

Ёсьць такая прафэсія -- "Родину зачищать"
14:49, 09/06/2003, Аляксей Шэін, «Белорусские новости»

У якім кабінэце прымалася рашэньне, мы даведаемся пазьней. Але тое, што не зьяўляецца сакрэтам ужо зараз – рашэньне стала выконвацца пункт за пунктам: улада пайшла ў свой трэці паход супраць “змагароў за дэмакратычную супольнасьць”. Перад выступам было вырашана арганізаваць масіраваны артабстрэл пазыцыяў праціўніка, які (ніхто не сумняваўся) быў пасьпяховым. Цяжка параненыя й зараз знаходзяцца пры сьмерці - некалькі буйнейшых рэгіянальных рэсурсных цэнтраў, Нацыянальны гуманітарны ліцэй, і вядома ж, яны – незалежныя выданьні.

Узаконенае бязьмежжа
14:39, 09/06/2003, БДГ

Хто ня ведае, той напэўна чуў, што самай дэмакратычнай Канстытуцыяй была сталінская. Наконт “самай” – гэта, вядома, гіпэрбала, але ўвогуле дакумэнт сапраўды быў дастаткова прыстойны: тут й правы чалавека, і свабода думкі, і незалежнасьць судовай сыстэмы. Беларусь сёньня – гэта тыя самы два міры: адзін -- законы, напісаныя на паперы, іншы -- рэчаіснасьць.

Польшча кажа Эўразьвязу – «Так»
12:34, 09/06/2003, Euronews.net

У Польшчы, паводле папярэдніх неафіцыйных дадзеных, на агульнанацыянальным рэфэрэндуме перамогу атрымалі прыхільнікі эўрапейскай інтэграцыі. У Варшаве тысячы палякаў выйшлі на вуліцы сталіцы, пасьля таго як у 22 гадзіны па маскоўскім часе закрыліся ўчасткі для галасаваньня. За ўступленьне ў ЭЗ выказалася калі 80 адсоткаў жыхароў. Усяго ў рэфэрэндуме прынялі ўдзел больш за 56 адсоткаў выбарцаў. Гэта азначае, што рэфэрэндум адбыўся. Для таго, каб яго вынікі былі сапраўднымі, яўка павінна была пераўзысьці 50 адсоткаў.

Кампрамісу не атрымалася
12:33, 09/06/2003

Размова намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыны з кіраўнікамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя Ўладзімерам Коласам і ягонымі намесьнікамі – Лявонам Баршчэўскім і Ірынай Сідарэнкай адбылася ў пятніцу, 6 чэрвеня. Спадзяваньні на кампраміснае рашэньне ня спраўдзіліся.

«БДГ» адпраўляецца ў выгнаньне
10:52, 09/06/2003

Незалежная беларуская прэса будзе працягваць існаваньне за межамі краіны, магчыма, на тэрыторыі Расеі. Спроба рэдакцыі “Белорусской деловой газеты”, закрытай “за абразу прэзыдэнта”, ладзіць сумесныя выпускі з іншымі незалежнымі выданьнямі фактычна правалілася.

«Cалідарнасць» могуць закрыць
10:51, 09/06/2003

Як паведаміў БелаПАН рэдактар недзяржаўнай газэты "Салідарнасць" Аляксандар Старыкевіч, раніцай 6 чэрвеня ў Салігорск (Менская вобласьць), дзе зарэгістраваная газэта, прыбылі прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю й Міністэрства інфармацыі з мэтай праверкі дзейнасьці газэты.

Беларускія ўлады могуць абвінаваціць АБСЭ ў ціску на суд
10:50, 09/06/2003

Імкненьне шэрагу афіцыйных асобаў АБСЭ надаць палітычную афарбоўку рашэньням Міністэрства інфармацыі Беларусі аб прыпыненьні выхаду выданьняў “Белорусская деловая газета”, а таксама “БДГ. Для служебного пользования” можа разглядацца як імкненьне аказаць ціск на суд. Пра гэта, як перадае “Интерфакс”, сталы прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ Віктар Гайсёнак заявіў, выступаючы на паседжаньні Сталай рады АБСЭ.

БАЖ зьвернецца ў Канстытуцыйны суд
10:49, 09/06/2003

Дэлегаты зьезду грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, які прайшоў у Менску 6 чэрвеня, прынялі зварот у Канстытуцыйны суд. Зварот зьмяшчае прапанову разгледзіць пытаньне аб адпаведнасьці Канстытуцыі артыкулаў Крымінальнага кодэксу 367 (паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Валеры Дранчук: абаронім прыродныя каштоўнасьці Беларусі!
10:48, 09/06/2003

У інтэрвію БелаПАН адзін з заснавальнікаў дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”, вядомы эколяг Валеры Дранчук заклікае актыўна далучацца да руху рэгіёну краіны, “прирастать лесами и болотами”, каб абараніць прыродныя каштоўнасьці Беларусі ад дэградацыі й прамысловага зьнішчэньня скаардынаванымі, сумеснымі дзеяньнямі”.

Расея й Беларусь: замест саюзу – «вялікая гульня»
10:46, 09/06/2003, ІА «Маркетинг и Консалтинг»

Адсутнасьць згадкі пра “саюз” Расеі й Беларусі ў нядаўнім Пасланьні прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна да Фэдэральнага сходу РФ, што так занепакоіла палітычную эліту, верагодна, не была выпадковай. Асабліва выразна факт ігнараваньня гэтай праблемы праявіўся на тле вялікай увагі, якую Аляксандар Лукашэнка надзяліў зносінам з Расеяй і, у прыватнасьці, “саюзнай дзяржаве” ў сваім пасланьні да нацыянальнага парлямэнту ў сярэдзіне красавіка. Дадатковыя чуткі й мэтанакіраваныя “ўцечкі” пра ўсё новыя цяжкасьці ў працэсе зьбліжэньня дзьвюх краінаў і выпрацоўкі адпаведнай заканадаўчай базы зьявіліся па меры зацягваньня разгляду прэзыдэнтамі дзьвюх краінаў праекту Канстытуцыйнага акта “саюзнай дзяржавы”, працу над якім у красавіку завяршыла беларуска-расейская парлямэнцкая камісія. Верагодна, запавольваньне працэдуры зьбліжэньня зьвязанае з сур’ёзнымі разыходжаньнямі па прынцыпах уладкаваньня й функцыяваньня “саюзу” паміж Пуціным і Лукашэнкам.

«Навінкі» абскардзяць рашэньне аб прыпыненьні выхаду
10:45, 09/06/2003

Рэдакцыя газэты “Навінкі” намерваецца абскардізць рашэньне аб прыпыненьні выхаду выданьня. Пра гэта паведаміў БелаПАН рэдактар газэты Павал Канавальчык. Нагадаем, што 20 траўня суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў Канавальчыка на 100 базавых адзінак (каля 700 даляраў ЗША) за “распаўсюд наўмысна ілжывых зьвестак, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. 21 і 22 траўня рэдакцыя атрымала адразу два папярэджаньня Міністэрства інфармацыі за парушэньне арт.5 Закону аб друку.

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Кубы
10:45, 09/06/2003

Эўразьвяз аб’явіў аб увядзеньні дыпляматычных санкцыяў супраць Кубы. Прычына -- парушэнне правоў чалавека ў гэтай краіне. У прыватнасьці, перадае ForUm з спасылкаю на “Евроньюс”. Будуць абмежаваныя візыты на высокім узроўні. Краіны-сябры ЭЗ скароцяць свой удзел у культурных мерапрыемствах на Кубе. Разам з тым яны пашыраюць кантакты з кубінскімі дысыдэнтамі.

Надзвычайная сытуацыя са свабодай слова
10:42, 09/06/2003, фотa IREX/Promedia

Надзвычайная сытуацыя зь незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі склалася ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве зьезду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), што прайшоў у пятніцу ў Менску. Як лічаць беларускія журналісты, «перасьлед незалежных СМІ выйшаў за рамкі дзейных законаў і набыў характар палітычных рэпрэсіяў». У асобе незалежных журналістаў улады Беларусі шукаюць новых «ворагаў народа», заявілі яны.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Хутка бюджэт скароцяць
14:54, 09/06/2003, Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні АГП, www.ucpb.org

Днямі міністар фінансаў Мікалай Корбут падаў “палаце прадстаўнікоў” праект закону "Аб зацьвярджэньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2002 год". Калі эканоміка расьце буйнымі тэмпамі (звыш 5% ВУП), калі ўнутраны таваразварот і замежны гандаль у першым кварталі 2003 г. павялічваюцца на 9,4% і 29% адпаведна, калі ў пачатку году ўрад меў прафіцыт бюджэту, «дэпутаты» мелі права чакаць урачыстай справаздачы міністра-пераможцы, чыя стратэгія й тактыка фіскальнай палітыкі аказалася слушнай. Замест гэтага М.Корбут завёў старую песьню: "Грошай не хапае, сытуацыя складаная, 2004 год будзе яшчэ горшым," — і зьдзівіў “дэпутатаў” тым, што заявіў аб непазьбежнасьці першага сёлета бюджэтнага сэквэстру.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Убыточных предприятий электроэнергетики стало втрое больше
16:20, 09/06/2003

Доля убыточных предприятий электроэнергетики в январе-марте текущего года составила 37,5% против 12,5% в январе-марте прошлого года. Как сообщает "Интерфакс", ссылаясь на Министерство статистики и анализа, в январе доля убыточных предприятий электроэнергетики была еще больше - 62,5% общего количества предприятий отрасли.

Зь «незалежнымі» хутка разьбяруцца?
12:31, 09/06/2003, Ірына Леўшына, «Белорусские новости»

Канфлікт паміж кіраўніцтвам ФПБ і лідэрамі двух галіновых прафсаюзаў -- аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня (АСМ) і радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП), падобна ідзе да завяршэньня. Акрамя таго, што бакі ўсё больш заўзята крытыкуюць адзін аднога, ня варта забываць пра сыход двух месяцаў, выдзеленых Аляксандрам Лукашэнкам для таго, каб “разабрацца” з Бухвоставым і Фядынічам – кіраўнікамі гэтых прафсаюзаў. Такое даручэньне, як вядома, кіраўнік дзяржавы даў міністру прамысловасьці Анатолю Харлапу на ідэалягічным сэмінары 27 сакавіка.

Рэгістрацыя СМІ будзе каштаваць грошай
10:55, 09/06/2003

Рэгістрацыя пэрыядычнага друкаванага выданьня ў Беларусі будзе каштаваць каля 350 тыс. беларускіх рублёў, рэгістрацыя агульнарэспубліканскай радыё-ці тэлепраграмы – каля 14 млн. рублёў. Як паведамілі РІА “Новости” ў амбасадзе Беларусі ў Маскве, пастанову аб упарадкаваньні памераў і парадку спагнаньня збору за рэгістрацыю СМІ прыняў урад рэспублікі.

Новыя радыёстанцыі ў Беларусі не зьявяцца
10:54, 09/06/2003

Новыя радыёстанцыі, якія працуюць у FM-дыяпазоне, не зьявяцца бліжэйшым часам у Беларусі. З прапановаю аб прыпыненьні выдзяленьня эфірных частотаў дадзенага дыяпазону намерваецца выступіць Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь.

На базе БМЗ створаць холдынг
10:53, 09/06/2003

На базе Беларускага металюргічнага заводу ў Жлобіне будзе стварацца холдынг. У яго склад увойдуць Магілёўскі металюргічны завод, Рэчыцкі мэтызны, прадпрыемствы па нарыхтоўцы мэталалому. Ідэя такой рэарганізацыі ў тым, каб аб’яднаць у тэхналягічны ланцужок усе прадпрыемствы -- ад нарыхтоўкі лому да выпуску канечнай прадукцыі. Гэта зробіць больш простым працэс падаткаабкладаньня, але бюджэт пры гэтым ня будзе мець стратаў. Такое рашэньне прынятае ў пятніцу ў Жлобіне ў час наведваньня заводу прэм’ер-міністрам Беларусі Генадзем Навіцкім.

Васіль Быкаў вярнуўся ў Беларусь
10:43, 09/06/2003, newsru.com

Вядомы пісьменьнік Васіль Быкаў, які жыў пяць апошніх гадоў за мяжой, вярнуўся ў Беларусь. Пра гэта «Интерфаксу» ў пятніцу паведамілі ў Партыі БНФ «Адраджэньне». Паводле крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу, Васіль Быкаў плянуе прайсьці курс лячэньня ў адной зь лякарняў Менску. На дадзены час «пісьменьнік знаходзіцца дома і кантактуе з абмежаваным колам асобаў». 19 чэрвеня Быкаву споўніцца 79 гадоў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: