Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«БДГ» адпраўляецца ў выгнаньне
10:52, 09/06/2003

Незалежная беларуская прэса будзе працягваць існаваньне за межамі краіны, магчыма, на тэрыторыі Расеі. Спроба рэдакцыі “Белорусской деловой газеты”, закрытай “за абразу прэзыдэнта”, ладзіць сумесныя выпускі з іншымі незалежнымі выданьнямі фактычна правалілася.

Пётар Марцаў, дырэктар выдавецтва “Марат”, якое выпускае БДГ, распавёў “Полит.ру”, што варта было яму аб’явіць пра такія пляны і назваць чатыры газэты для сумеснага выданьня, як “іх адразу прыхлопнулі”. Сумесны выпуск БДГ з штотыднёвікам “Эхо” выйшаў, але адразу пасьля гэтага Міндруку яго закрыла з той нагоды, што выданьне зьмяніла тэматыку і юрыдычны адрас. Сумесны нумар з “Предпринимательской газетой” выпусьціць не ўдалося – дырэктар друкарні спаслаўся на благі стан абсталяваньня і адмовіўся друкаваць нумар. А на наступны дзень яго звольнілі. Абяцаны нумар газэты “Belarus Today” з матэрыяламі “Белорусской деловой газеты” ў пятніцу таксама ня выйшаў. Паводле рэдактара БДГ, спробы перамоваў зь менскімі друкарнямі наводзяць на думку, што ўсе яны папярэджаныя і, спасылаючыся на розныя абставіны, адмаўляюцца друкаваць газэту.

Таму Марцаў адмовіўся казаць, дзе ён плянуе друкаваць газэту – каб не падвесьці пад манастыр іншыя выданьні. Пакуль рэдакцыя вымушаная шукаць магчымасьць друкаваць выданьне за межамі Беларусі. Паводле ягоных словаў, сярод суседніх краінаў Расея – самы відавочны варыянт: неабавязкова Масква, гэта могуць быць Бранск, Смаленск. Хаця Марцаў прызнаў, што сытуацыя з свабодай прэсы ў Расеі лепей чым у Беларусі.

Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак заявіў, што зносіны паміж Амэрыкай і нашай краінай могуць палепшыцца толькі ў тым выпадку, калі ўлады Беларусі будуць ажыцьцяўляць дэмакратычныя рэформы.

Амбасада ЗША вельмі негатыўна ацэньвае цяперашні стан зносінаў паміж двума дзяржавамі і адзначае, што прычнаю гэтаму зьяўляецца адсутнасьць прагрэсу ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта Майкл Козак заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў чацьвер, перадае “Интерфакс”. Пры тым, што беларускі бок публічна выказваецца аб імкненьні паляпшаць зносіны, урад прыпыніў выхад “Белорусской деловой газеты” і газэты “Эхо”, нагадаў сп.Козак. Амэрыканскі амбасадар заклікаў да правядзеньня свабодных выбараў, зьмены выбарчых працэдур і надзяленьне парлямэнта большымі паўнамоцтвамі. Пры выкананьні гэтых умоваў Злучаныя Штаты будуць гатовыя ажыцьцяўляць кантакты зь беларускім урадам на самым высокім узроўні і аказваць яму ўсебаковую дапамогу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: