Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На базе Беларускага металюргічнага заводу ў Жлобіне будзе стварацца холдынг. У яго склад увойдуць Магілёўскі металюргічны завод, Рэчыцкі мэтызны, прадпрыемствы па нарыхтоўцы мэталалому. Ідэя такой рэарганізацыі ў тым, каб аб’яднаць у тэхналягічны ланцужок усе прадпрыемствы -- ад нарыхтоўкі лому да выпуску канечнай прадукцыі. Гэта зробіць больш простым працэс падаткаабкладаньня, але бюджэт пры гэтым ня будзе мець стратаў. Такое рашэньне прынятае ў пятніцу ў Жлобіне ў час наведваньня заводу прэм’ер-міністрам Беларусі Генадзем Навіцкім.