Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Васіль Быкаў вярнуўся ў Беларусь
10:43, 09/06/2003, newsru.com

Вядомы пісьменьнік Васіль Быкаў, які жыў пяць апошніх гадоў за мяжой, вярнуўся ў Беларусь. Пра гэта «Интерфаксу» ў пятніцу паведамілі ў Партыі БНФ «Адраджэньне». Паводле крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу, Васіль Быкаў плянуе прайсьці курс лячэньня ў адной зь лякарняў Менску. На дадзены час «пісьменьнік знаходзіцца дома і кантактуе з абмежаваным колам асобаў». 19 чэрвеня Быкаву споўніцца 79 гадоў.

Васіль Быкаў па запрашэньні міжнароднага ПЭН-цэнтру пражываў у Фінляндыі, Нямеччыне, а таксама па асабістым запрашэньні Вацлава Гавэла лячыўся ў адной з праскіх лякарняў.

Нагадаем, што ў сьнежні леташнега году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён “даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў”. Паводле пісьменьніка, ён быў поўны рашучасьці вывучаць чэскую мову.

У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-е - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы ХХ стагодзьдзя. У 1983 годзе апублікаваная аповесьць “Знак бяды”, якая атрымала ў 1986 Ленінскую прэмію.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Вендинг: Купите найти платежный аппарат качественно