Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БАЖ зьвернецца ў Канстытуцыйны суд
10:49, 09/06/2003

Дэлегаты зьезду грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, які прайшоў у Менску 6 чэрвеня, прынялі зварот у Канстытуцыйны суд. Зварот зьмяшчае прапанову разгледзіць пытаньне аб адпаведнасьці Канстытуцыі артыкулаў Крымінальнага кодэксу 367 (паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Журналісты адзначаюць, што выкарыстаньне менавіта гэтых артыкулаў у сьледчай й судовай практыцы стала вынікам судовага перасьледу беларускіх журналістаў Мікалая Маркевіча, Паўла Мажэйкі, Віктара Івашкевіча, а таксама грамадзянкі Аксаны Новікавай. Да гэтага часу не спыняюцца раней распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу па факту распаўсюду ў СМІ матэрыялаў карэспандэнткі беларускага бюро “Радыё Свабода” Алены Панкратавай і кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Акрамя таго, нядаўна была распачатая крымінальная справа паводле арт.369 Крымінальнага кодэксу адносна выдаўца й рэдактара газэты “Вечерний Столин” Аляксандра Ігнацюка.

“Вынясеньне прысудаў і распачынаньне згаданых крымінальных справаў яшчэ больш абвастрыла грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне, выклікала вельмі негатыўную рэакцыю шырокай міжнароднай грамадзкасьці, а таксама аўтарытэтных эўрапейскіх структураў. Усё гэта ня можа не паўплываць на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь”, -- гаворыцца ў звароце БАЖ.

Журналісты адзначылі, што эўрапейская й міжнародная практыка даўно не выкарыстоўвае мэтады крымінальных перасьледаў за свабоднае выяўленьне поглядаў і перакананьняў, у тым ліку -- за крытычныя выказваньні ў адрас дзяржаўных дзеячаў. “З гэтага вынікае, -- гаворыцца ў звароце арганізацыі, -- што ўключэньне ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь арт. 367, 368, 369 супярэчыць ня толькі нормам Канстытуцыі, але і міжнародным забавязкам Рэспублікі Беларусь", паведамляе БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: