Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Кубы 10:45, 09/06/2003
Эўразьвяз аб’явіў аб увядзеньні дыпляматычных санкцыяў супраць Кубы. Прычына -- парушэнне правоў чалавека ў гэтай краіне. У прыватнасьці, перадае ForUm з спасылкаю на “Евроньюс”. Будуць абмежаваныя візыты на высокім узроўні. Краіны-сябры ЭЗ скароцяць свой удзел у культурных мерапрыемствах на Кубе. Разам з тым яны пашыраюць кантакты з кубінскімі дысыдэнтамі.
Гэтыя меры былі прынятыя пасьля таго, як на “Выспе Свабоды” былі пакараныя 3 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў захопе пасажырскага парому. Яшчэ 75 дысыдэнтаў й журналістаў былі асуджаныя на агульны тэрмін у 1454 гады турэмнага зьняволеньня.
ЭЗ заклікаў кубінскія ўлады неадкладна выпусьціць усіх палітычных зьняволеных. Эўразьвяз заявіў таксама пра пераацэнку сваіх зносінаў з Гаванай. ЭЗ зараз – асноўны гандлёвы партнэр і галоўная крыніца інвэстыцыяў для Кубы. Зусім нядаўна, у сакавіку, у Гаване было адкрытае прадстаўніцтва Эўразьвязу.