Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Дранчук: абаронім прыродныя каштоўнасьці Беларусі!
10:48, 09/06/2003

У інтэрвію БелаПАН адзін з заснавальнікаў дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”, вядомы эколяг Валеры Дранчук заклікае актыўна далучацца да руху рэгіёну краіны, “прирастать лесами и болотами”, каб абараніць прыродныя каштоўнасьці Беларусі ад дэградацыі й прамысловага зьнішчэньня скаардынаванымі, сумеснымі дзеяньнямі”.

В.Дранчук лічыць, што ў абароне прыроднага багацьця Беларусі “кропкай адліку сёньня зьяўляецца Белавеская пушча, дзе пануючы рэжым стварыў выключна абуральны прэцэдэнт валюнтарысцкага гаспадараньня на запаведнай тэрыторыі й свавольства ў абыходжаньні з жыхарамі пушчы”. Эколяг падкрэсьліў, што “людзі не пакарыліся, а спрабуюць абараніцца”.

5 чэрвеня, у Усясьветны дзень аховы навакольля, В.Дранчук уручыў адпаведным органам калектыўны ліст жыхароў пушчы, які падпісалі больш за 200 чалавек. У звароце яны патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі, “нацыянальнага сходу” і ўраду краіны праверкі й дасьледаваньня ўмоваў, ад якіх залежыць захаваньне Белавескай пушчы, заяўляюць аб “незвычайным ціску на свае сацыяльныя й грамадзянскія правы”.

“Распаўсюджваючы гэты дакумэнт, мы апелюем да міжнародных нормаў і стандартаў экалягічнага права, якія абавязаная выконваць Беларусь”, – падкрэсьліў В.Дранчук.

4 чэрвеня 2003 году ў Менске быў створаны дэмакратычны блёк "Свабодная Беларусь", мэта дзейнасьці якога - прыход дэмакратычных сілаў да кіраваньня краінай праз выбары. У раду блёку ўвайшлі прадпрымальнік Леанід Малахаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукін, дыплямат Андрэй Саньнікаў, рэжысэр Юры Хашчавацкі, журналіст і эколяг Валеры Дранчук, адзін зь лідэраў дэмакратычнай апазыцыі г.Барысава Зьміцер Бародка, жонка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: