Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Нячэсных» не пушчаць!
14:51, 09/06/2003, БДГ

Беспрэцэдэнтнае хадайніцтва высунулі ў чацьвер прадстаўнікі Пракуратуры РБ на працэсе па справе былога генэральнага дырэктара ВА "МТЗ" Міхаіла Лявонава, якое заслухоўваецца ў Вярхоўным судзе Беларусі. Спасылаючыся на ліст міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага, абвінавачваньне патрабавала пазбавіць акрэдытацыі на судовых паседжаньнях журналістаў “БДГ “ і “Народнай волі”.

Паводле адвакатаў Міхаіла Лявонава, у іх практыцы гэта першы такі выпадак. Аднак нумар не прайшоў.

Суд разгледзіў заяўленае хадайніцтва па сутнасьці і вырашыў, што для яго задавальненьня няма падставаў, і патрабаваньне пракуратуры было адмененае. Такім чынам, суд даў зразумець, што парушэньня Закону “Аб друку і іншых СМІ” з боку журналістаў “БДГ” і газэты “Народная воля” пры асьвятленьні ходу працэсу не было.

На думку пракуратуры, журналісты газэтаў без дазволу судзьдзі агучылі матэрыялы крымінальнай справы, і міністар інфармацыі з гэтым пагаджаецца. Хаця, падавалася б, каму як не Падгайнаму трэба бало б ведаць, што пракуратура зьяўляецца ўдзельнікам працэсу па “справе Лявонава” (асобай зацікаўленай), а зусім не кіруе ім. Калі насамрэч мела месца парушэньне закону, то прадстаўленьне павінен быў пісаць старшынёвы судзьдзя Міхаіл Кашко, бо, згодна арт.290 УПК РБ, менаівта ён кіруе працэсам. Аднак судзьдзя ў Міністэрства інфармацыі з прэтэнзіямі не зьвяртаўся, дый і ня мог зьвяртацца, бо ён забавязаны забясьпечваць роўнасьць у правох бакоў на працэсе. Таму калі ў прэсе адлюстроўваецца думка абвінавачваньня, то ёсьць права на тое, каб адлюстроўваць і думку супрацьлеглага боку -- абвінавачанага.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: