Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ліквідаваны Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз 15:22, 09/06/2003, ПЦ «Вясна»
9 чэрвеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў ліквідаваць рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз”. Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз быў адной з самых буйных сярод моладзевых аргнізацыяў дэмакратычнага накірунку, зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі Беларусі.
Аб’яднаньне ліквідаванае ў адпаведнасьці з арт.57 Грамадзянскага Кодэксу РБ.
Для ліквідацыі было чатыры фармальных падставы:
1. юрыдычны адрас, зарэгістраваны ў жылым памяшканьні;
2. пячатка не адпавядае заканадаўству;
3. парушэньні, якія былі дапушчаныя падчас перарэгістрацыі арганізацыі ў 1999 годзе па віне Міністэрства юстыцыі,
4. неадпаведнасьць Праграмы арганізацыі і Статута.
Па словах прадстаўніка Маладзёжнага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу Андрэя Казакевіча, на рашэньне Вярхоўнага суда будзе пададзеная надзорная скарга на імя старшыні Вярхоўнага суда, бо касацыйнага абскарджваньня ў справах, дзе першай інстанцыяй зьяўляецца Вярхоўны суд, не прадугледжана.