Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя радыёстанцыі ў Беларусі не зьявяцца 10:54, 09/06/2003
Новыя радыёстанцыі, якія працуюць у FM-дыяпазоне, не зьявяцца бліжэйшым часам у Беларусі. З прапановаю аб прыпыненьні выдзяленьня эфірных частотаў дадзенага дыяпазону намерваецца выступіць Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь.
Пра гэта БЕЛТА паведаміў кіраўнік Міністэрства сувязі рэспублікі Ўладзімер Ганчарэнка. Паводле яго, прыняцьце такога рашэньня выклікана патрэбаю мець запас частотаў, які ў выпадку неабходнасьці будзе давацца на карыстаньне органам дзяржаўнага кіраваньня. “У Беларусі сёньня ўжо дастаткова камэрцыйных структураў, якія працуюць у FM-дыяпазоне. На дадзены момант усе радыёстанцыі трансьлююць музычныя праграмы. А ў рэспубліцы адчуваецца недахоп частотаў”, - адзначыў У.Ганчарэнка.