Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Элейтерофобия –
боязнь свободы, освобождения Справочник заболеваний психики
Центр города наполнялся криками, громом барабанов и призывным воем труб. Запуганные минчане с ужасом смотрели на сотню веселых людей, одетых в вычурные наряды оранжевого цвета. Те били в барабаны, скандировали речевки и казалось, что ничто на планете не может заставить их грустить. Это были болельщики сборной Голландии по футболу, приехавшие в Минск поддержать свою национальную сборную в отборочном матче Чемпионата Европы 2004 года.
Усясьветны кангрэс прэсы, штогадовыя сходы якога нацэленыя на ўмацаваньне свабоды прэсы й фінансавае аздараўленьне галіны, сёлета ўручыў сваю ўзнагароду -- “Залатое пяро свабоды” -- Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая ня раз сутыкалася з рэпрэсіямі з боку Аляксандра Лукашэнкі. Узнагароду атрымала прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна.
13 чэрвеня прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі і мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыяршы экзарх усёй Беларусі Філарэт падпішуць пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Мікалай Тоўсьцік.
Недафінансаваньне беларускім бокам бюджэту “саюзнай дзяржавы” перашкаджае яго выкананьню ў поўным аб’ёме. Пра гэта заявіў начальнік дэпартамэнту фінансаў сталага камітэту “саюзнай дзяржавы” Альбэрт Сьцяпанаў.
Дом нумар 2 па Камуністычнай вуліцы ўзвышаецца побач з паркам, які знаходзіцца ля шырокага выгіну ракі Сьвіслач. З балкону кватэры 24 на чацьвёртым паверсе адкрываецца далягляд на ваду й дрэвы, у далечыні відаць будынак Міністэрства абароны з клясычнымі калёнамі. Тут вельмі добра, асабліва зараз, увесну, але няма ніякіх бачных прызнакаў таго, што месца зьвязана з адным з сумна вядомых у гісторыі злачынстваў -- забойствам прэзыдэнта Кенэдзі. Мэмарыяльная дошка з надпісам “Тут жыў Лі Харві Освальд” адсутнічае.
Беларусь – маленькая міралюбівая краіна. Але ў выпадку нападу агрэсара гатовая даць адпор. Прычым асноўная нашая сіла не войска, а народ, які ў партызанскай барацьбе будзе наносіць праціўніку самыя адчувальныя ўдары. Так коратка можна апісаць цяперашнюю канцэпцыю тэрытарыяльнай абароны, у адпаведнасьці зь якой ужо трэці год праходзіць рэфармаваньне беларускага войска. 4 чэрвеня гэтую канцэпцыю на суд журналістаў вынесла кіраўніцтва Заходняга апэратыўнага камандаваньня (ЗАК), штаб якога знаходзіцца ў Горадні. Войскі ЗАК разьмяшчаюцца на тэрыторыі Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей і ў некаторых раёнах Менскай вобласьці.
19-20 траўня 2003 года ў абласным судзе Гомелю разглядалася справа Гомельскай абласной грамадзкай арганізацыі “Кола ініцыятыўнай моладзі”, якая падала скаргу на ўпраўленьне юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі. На працягу 1 года 19 дзён, з моманту падачы заявы на рэгістрацыю, упраўленьне юстыцыі шукала прычыны адмовы, якія выліліся ў відавочныя і часта некампетэнтныя “прыдзіркі” да статута арганізацыі. Рашэньне суда нічым не адрозьнівалася ад пазыцыі ўпраўленьня юстыцыі. І гэта, нягледзячы на тое, што на судзе заснавальнікі “КІМа” далі грунтоўныя абвяржэньні на кожны пункт адмовы аб рэгістрацыі, а прадстаўніца ўпраўленьня юстыцыі Стрыжнёва Т.В. выглядала проста бездапаможна. 6 чэрвеня заснавальнікі “КІМа” азнаёміліся з пратаколам паседжаньня суда.
Аляксандар Лукашэнка павінен «спыніць ціск на журналістаў». Пра гэта заявіў прэзыдэнт Усясьветнага форуму рэдактараў Глёрыя Браўн Андэрсан, выступаючы на 56-ым Усясьветным газэтным кангрэсе ў Дубліне (Ірляндыя) 9 чэрвеня.
Расейскі бок з шкадаваньнем успрымае прэтэнзіі ўсясьветнай супольнасьці да беларускіх уладаў адносна свабоды слова. “Мы з горыччу ўспрымаем прэтэнзіі да беларускіх уладаў з боку сусьветнай супольнасьці, якія зьяўляюцца ў сваёй большасьці абгрунтаванымі”, - сказаў першы намесьнік кіраўніка Міндруку Расеі Міхаіл Сесьлявінскі на 10-ым Усясьсветным форуме галоўных рэдактараў, які адкрыўся ў панядзелак у Дубліне.
Павелічэньне платы за рэгістрацыю сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасьці газэтаў, -- гэта яшчэ адна праява эканамічнага ціску на незалежныя СМІ і ціску на свабоду слова. Такое меркаваньне выказаў у інтэрвію БелаПАН старшыня выканкаму Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Альтэрнатыва-ХХІ” Сяргей Балыкін, камэнтуючы пастанову беларускага ўраду аб упарадкаваньні спагнаньня збору за рэгістрацыю сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.
Народы Ўсходняе Эўропы імкнуцца ў ЭЗ. Бо яны жадаюць зьбегчы ад Расеі. Гэта пацьвярджае вынік рэфэрэндуму ў Літве, дзе не праводзілася ніякай інфармацыйнай кампані па тлумачэньні, што, уласна, уяўляе сабой ЭЗ, на якім амаль усе ўдзельнікі падтрымалі ўступленьне краіны ў ЭЗ. Выбар быў простым - або Брусэль, або Масква. У гэтым і надзея палякаў: Эўропа, лічым мы, калі Польшча стане сябрам ЭЗ, ніколі не дапусьціць другой Катыні.
Пхеньян у панядзелак зьдзівіў сьвет новым аргумэнтам на карысьць валоданьня ядзернай зброяй -- аказваецца, яна патрэбная КНДР для рашэньня штодзённых задачаў народнай гаспадаркі. “Мы не імкнемся атрымаць яе для шантажу іншых краінаў”, -- гаворыцца ў шырокім камэнтары афіцыйнага паўночнакарэйскага агенцтва ЦТАК.
Жыхарка Вiцебска Алена Салаўёва з мужам выхоўваюць дзвюх дачок-двайняшак. На iх маладая мацi атрымлiвае дапамогу з фонду сацыяльнага страхавання -- 60 тысяч рублёў у месяц. Роды ў Алены былi цяжкiя, дзеткi на свет з`явiлiся слабенькiя, хваравiтыя, ды i сама Салаўёва пасля "кесарава сячэння" мае праблемы са здароўем. Так што амаль уся сацыяльная дапамога выдаткоўваецца на лекi для Алены i яе дачушак. Часам жанчына вымушана пазычаць грошы ў сяброў, бо лекi становяцца ўсё даражэй, а льготныя рацэпты або немагчыма атрымаць, або гэтак жа немагчыма "атаварыць".
Работніцы швачнага цэху Аршанскага прадпрыемства бытавога абслугоўваньня насельніцтва зараблялі ад 26 да 40 тысячаў у месяц. Камітэт дзяржкантролю высьветліў, што на прадпрыемстве бытавога абслугоўваньня насельнітцва не забясьпечаныя мінімальныя гарантыі аплаты працы работнікам, прадугледжаныя рэспубліканскай тарыфнай сеткай і стаўкай першага разраду.
За пяць месяцаў гэтага году 237 супрацоўнікаў віцебскай міліцыі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, зь іх 11 чалавек - за ўжываньне сьпіртусовых напояў у працоўны час. Паводле дадзеных упраўленьня ўласнай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкаму, сярод пакараных у дысцыплінарным парадку - 15 начальнікаў гарадзкіх і раённых аддзелаў унутраныых справаў Віцебскай вобласьці і іх намесьнікаў, якія, у асноўным, ажыцьцяўлялі недастатковы кантроль за дзейнасьцю сваіх падначаленых. Акрамя таго, з пачатку 2003 году ў Віцебскай вобласьці распачата дзевяць крымінальных справаў адносна супрацоўнікаў міліцыі.
Да 16 чэрвеня Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня сумесна зь Міністэрствам эканомікі і аблвыканкамамі павінна зацьвердзіць парадак звароту мясных і малочных прадуктаў. На мінулым тыдні Савмін абмеркаваў таксама сьпіс іншых мераў, накіраваных на “ўпарадкаваньне выкарыстаньня рэсурсаў жывёлагадоўчай сыравіны й павелічэньне загрузкі магутнасьцяў арганізацыяў мясной і малочнай перапрацоўкі". Здаецца, прыватныя цэхі чакаюць нялёккія часы...
Паводле папярэдніх дадзеных, замежная дзяржаўная пазыка Беларусі скарацілася за красавік 2003 году на 2 адсоткі - да 770 млн. даляраў ЗША. З студзеня па красавік памер замежнай пазыкі краіны скараціўся на 5,3 адсоткі. Пра гэта паведаміла амбасада Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі.
Урад намерваецца стварыць чарговую нацыянальную структуру, у задачу якой уваходзіла б паляпшэньне інвэстыцыйнага іміджу Беларусі й прыцягненьне замежных інвэстараў.
У гэтым месяцы нам давядзецца плаціць за электраэнэргію па новаму тарыфу: яшчэ 16 траўня ён павялічыўся з 64,6 да 68,5 рублёў за 1кВт/ч (для сельскага насельніцтва і гараджанаў, у дамох з газавымі плітамі). Але гэта не адзіная коштавая навіна, якую нам зрыхтавалі: з 1 ліпеня падвышэньне тарыфаў будзе адбывацца штомесяц, а не раз у 4 месяцы. За камэнтарам аб тым, як будзе адбывацца перманэнтны рост тарыфаў на электрычнасьць, мы зьвярнуліся да віцэ-прэзыдэнту канцэрну «Белэнэрга» Ніне Булах.
Цягам тыдня спагнаць пазыкі за арэнду памяшканьняў запатрабаваў ад Камітэту па ўпраўленьні маёмасьцю Менгарвыканкаму на сёньняшняй плянёрцы ў мэрыі сталічны начальнік Міхаіл Паўлаў. З тымі, хто не разьлічыцца зь бюджэтам, дамовы арэнды будуць разарваныя. Аб выкананьні гэтага даручэньня старшыня Менскага гарвыканкаму даў распараджэньне па сканчэньні праверкі інфармаваць яго пісьмова, паведамляе агентцва “Минск-новости”.
Паводле апэратыўных дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на ўліку па беспрацоўю на 1 чэрвеня сёлетнега году стаяла 144,2 тысячы чалавек. Гэта на 24 адсоткі болей, чым на аналягічную дату леташнега году. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартамэнце па занятасьці міністэрства, узровень беспрацоўя склаў 3,3 адсоткі ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Сярэдні памер дапамогі, якая выплочвалася беспрацоўным у траўні, склаў 20 тысячаў 316 рублёў (10 даляраў ЗША).
Дыспрапорцыя ва ўзроўні сярэднемесячнай заробнай платы працаўнікоў вёскі й працоўных прамысловасьці Гомельскай вобласьці з пачатку году яшчэ павялічылася і складае зараз, паводле дадзеных статыстыкі, адпаведна 93 тысяча і 230 тысячаў рублёў. Самую высокую заробную плату атрымоўваюць, як і раней, тыя, хто заняты ў нафтаперапрацоўчай галіне, - у сярэднем больш за 700 тысячаў рублёў. На другім месцы ідуць работнікі нафтаздабываючай прамысловасьці - каля 600 тысячаў рублёў. За імі энэргетыкі, заробная плата якіх ісотна ніжэй і складае каля 400 тысячаў рублёў. Па-ранейшаму стабільна нізкім застаецца ўзровень аплаты працы ў работнікаў сацыяльнага забесьпячэньня, грамадзкага харчаваньня і лёккай прамысловасьці.
Магілёўскія ўлады маюць цяжкасьці з выплатай адпускных сарака тысячам работнікам сфэры адукацыі. Для гэтага неабходна выдзяліць зь бюджэту 20 млрд. рублёў. Між тым, абкам прафсаюзу адукацыі й навукі настойвае на выплаце грошай. Старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Вінаградаў паведаміў, што прафсаюз вядзе перамовы з наймальнікам, і робіць усё магчымае, каб грошы выплацілі своечасова. Паводле папярэдніх дадзеных, гарадзкая адміністрацыя намерваецца прасіць Мінфін аб выдзяленьні крэдыту для выплаты адпускных. А пакуль вядома, што адпускныя будуць выплочваць часткамі, як гэта практыкуецца ў апошнія некалькі гадоў.
Запазычанасьць па выплаце заробнай платы на агульную суму 419,4 млн. рублёў маюць на пачатак чэрвеня сем сталічных прадпрыемстваў. Як паведаміла кіраўнік камітэту па працы й сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Ірына Аляксанава, з пачатку году ў адпаведнасьці з рашэньнем выканкаму толькі пяць зь дзесяці даўжнікоў выплацілі ўвесь заробак сваім работнікам -- "Адамас БГУ", "Алеся", "ЭКБ машынабудаваньня", "Рэмжылбуд", "Менская друкарня Кіраваньня справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь". Практычна ўсім гэтым прадпрыемствам аказвалася дзяржаўная фінансавая падтрымка.
Мясцовы падатак на выпас коней ўвялі ў калгасе “Дружба” Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Гэтае рашэньне стала каменем сутыкненьня паміж жыхарамі вёсак і калгасным начальствам.
Кому, скажите, доводилось видеть, чтобы милиционер в форме, сопровождающий жену на рынок, пробивал талончик? Никому. А кому, скажите, доводилось видеть, чтобы контролер, направляющийся к теще на блины, на входе в салон общественного транспорта предъявлял проездной? Никому.
На апошняй стадыі знаходзіцца перадзел нафтавага рынку Беларусі -- самага фінансава зьмяшчальнага сэгменту айчыннай эканомікі -- з гадавым зваротам у 1-1,5 млрд. даляраў і прыбыткам каля 50 млн. Закуп нафты ўжо ў бліжэйшыя месяцы будзе каардынаваць кіраваньне справамі прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта на мінулым тыдні паведаміла крыніца ва ўрадзе Беларусі. У канцэрне «Белнафтахім» не выключаюць такога ходу разьвіцьця падзеяў, бо сёньня на рынку засталіся толькі камэрцыйныя кампаніі, якія адкрыта падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку, і дзяржструктуры. Яшчэ ўвосень леташнега году, калі нафтатрэйдэрам, што не адгрузілі саляру калгасам, што было па форме добраахвотным ахвяраваньнем, а па сутнасьці -- таварным чыншам, адмовілі ў квотах на перапрацоўку нафты, стаў зразумелы намер уладаў выгнаць камэрсантаў з рынку.