Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выдавецкі дом "Intex-press" у Баранавічах нечакана сутыкнуўся з праблемай распаўсюду чарговага нумару свайго аднайменнага выданьня. За пяць дзён (з 5-га да 10-га чэрвеня) газэту "Intex-press" адмовіліся прадаваць 12 гандлёвых кропак, з якімі ў рэдакцыі былі падпісаныя адпаведныя дамовы.
Как и Советский Союз, который к концу своего существования остался единственной в мире страной, которая была полностью окружена враждебными ему коммунистическими странами, деспотичные муллы, которые подавляют народ Ирана в течение последней четверти века, опасаются окружения враждебными исламскими странами, вступившими в сговор с американским Великим Сатаной.
Наступныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбудуцца ў апошнюю нядзелю кастрычніку 2004 г., як гэта прадугледжана канстытуцыяй краіны, пацьвердзіў кіраўнік дзяржавы Леанід Кучма. “Хачу заявіць – наступныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны мусяць адбыцца ў апошнюю нядзелю 2004 г.”, -- сказаў Л.Кучма напярэдадні на кансультацыях з прадстаўнікамі фракцыяў парлямэнту па пытаньнях палітычнай рэформы. Прэзыдэнт заклікаў дэпутатаў да дасягненьня кампрамісу па палітычнай рэформе і пры гэтым адзначыў, што абраньне прэзыдэнта, парлямэнту й мясцовых саветаў цягам году зьяўляецца найбольш дыскусійным сярод прадстаўнікоў палітычных сілаў.
"Зьвяржэньне Садама ўжо зьмяніла дынаміку на Блізкім Усходзе, пра што сьведчаць вынікі перамоваў у Акабе паміж палясьцінцамі і ізраільцянамі". Біл Крыстал кіруе папулярным штотыднёвікам Weekly Standard. Крыстал - неакансэрватар, ідэі якога шырока выкарыстоўваліся ў час распрацоўкі "дактрыны Буша". Ён выступае за рэстаўрацыю pax аmericana (амэрыканскі мір), якая засноўвалася б на ваеннай гегемоніі Злучаных Штатаў і палітыцы канфрантацыі з рэжамамі, варожымі заходнім дэмакратыям. Яго апошняя праца называецца "Наш шлях пачынаецца з Багдаду".
Як стала вядома Радыё Свабода, у Менску пакуль адмаўляюцца друкаваць штотыднёвік “Салідарнасць”, які падзяліўся сваёй плошчай зь “Белорусской деловой газетой”. У рэдакцыі “Салідарнасці” ў Салігорску працягваецца праверка. Яшчэ адзін партнэр закрытага выданьня – англамоўная газэта “Belarus Today” -- таксама сутыкнулася зь цяжкасьцямі. Хаця расейскамоўных матэрыялаў ”БДГ”, нягледзячы на адпаведныя анонсы, у чарговым нумары не ўставілі, усе старонкі на ангельскай мове павезьлі з друкарні на кантроль у Міністэрства інфармацыі.
213 прафсаюзных работнікаў загінулі летась, абараняючы правы працоўных. Пра гэта паведамляе штогадовы агляд парушэньняў правоў працоўных у сьвеце. Агляд падрыхтаваны Міжнароднай канфэдэрацыяй свабодных прафсаюзаў (International Confederation of Free Trade Unions). 10 чэрвеня ўдзельнікам генэральнай канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэневе яго прадставіў генэральны сакратар канфэдэрацыі Гай Райдэр. Ён выказаў закляпочанасьць ростам рэпрэсіяў супраць прафсаюзаў і парушэння правоў працоўных у 133 краінах сьвету.
Нідэрляндзкая газэта “Фолкскрант” і нарвэская газэта “Афтэнпостэн” камэнтуе станоўчы зыход рэфэрэндуму ў Польшчы па пытаньні аб далучэньні гэтай краіны да Эўрапейскага зьвязу:
Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў выдаў пастанову, згодна якой усе расейскія грамадзяне, якія пражываюць у падначаленай яму сярэднеазіяцкай рэспубліцы, абавязаныя да 22 чэрвеня выбраць сабе адно грамадзянства -- расейскае ці туркмэнскае. Такое рашэньне туркмэнбашы выклікала вялікую незадаволенасьць Крамля.
На ўезьдзе ў Менск у ноч на сераду былі затрыманыя сем мікрааўтобусаў з друкаванай прадукцыяй, у тым ліку з накладам апазыцыйнай «Белорусской деловой газеты», выхад якой быў спынены беларускімі ўладамі за публікацыю матэрыялаў, якія ганьбяць гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Наклад забароненага выданьня быў надрукаваны ў Смаленску пад шапкай «Предпринимательская газета».
Станция минского метро «Площадь Независимости» снова будет называться «Площадь Ленина». Об этом сообщил начальник унитарного предприятия "Минский метрополитен" Николай Андреев. По его словам, название станции "Площадь Ленина" было дано более 20 лет на стадии проектирования метро, и официального решения о переименовании станции не было. "Была переименована площадь, а не станция", - сказал он. Ранее служба информации радио "Юнистар" сообщала о том, что строящаяся станция «Раковская» будет называться «Спортивной». Такое решение принял Минский горисполком. И сделано это, учитывая тот факт, что рядом построен уникальный спортивный комплекс - Минский ледовый дворец, "в целях популяризации здорового образа жизни".
РТ "Белтелекам" аб’яўляе аб ўвядзеньні тарыфа "Летняга" на беспарольны доступ у Интэрнэт. Па традыцыі з прыходам лета хатніх карыстальнікаў Інтэрнэту зноў чакаюць летнія зьніжкі коштаў.
Савет Міністраў Беларусі сваёй пастановаю ад 10 чэрвеня зьмяніў ранейшыя стаўкі акцызаў на піва. Такое рашэньне, як паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня эканомікі канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Зьміцер Бурдзюгоў, выклікана неабходнасьцю ўніфікаваць падаткавае заканадаўства Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй. Цяперашнія стаўкі акцызаў, зацьверджаныя ўрадам нашай краіны, адказваюць інтарэсам айчынных вытворцаў гэтага напою. Паводле адмыслоўца, зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што на піва, дзе доля сьпіртусу пераўзыходзіць 8,6 адсоткаў (дарэчы яно зьяўляецца самым моцным і пакуль у нашай краіне не вырабляецца, а завозіцца з-за межаў Беларусі), стаўка акцызаў павялічаная ў тры разы. Такім чынам, новая сыстэма дазволіць за кошт імпартуемага піва значна папоўніць рэспубліканскі бюджэт.
ААТ “Мазырскі НПЗ” вычарпаў свае тэхнічныя магчымасьці сталага павелічэньня аб’ёмаў перапрацоўкі нафты. Пра гэта заявіў на нарадзе кіраўнікоў падразьдзелаў і адмыслоўцаў акцыянэрнага таварыства яго генэральны дырэктар Анатоль Купрыянаў. Паводле кіраўніка, у сувязі з максымальнай загрузкай вытворчых магутнасьцяў “няма магчымасьці росту выпуску таварнай прадукцыі ў супараўнальных коштах зь леташнім годам”.
Запазычанасьць па заробнай плаце на прадпрыемствах Віцебскай вобласьці, паводле дадзеных Камітэту дзяржкантролю вобласьці на 1 чэрвеня, склала амаль 8 млрд. рублёў і павялічылася за травень у 1,4 разы, ці на 2,3 млрд. рублёў.
14 чэрвеня 2003 году ў г. Берасьці пройдзе рэгіянальны Інтэрнэт-форум. Арганізатарамі форуму зьяўляюцца карпарацыя Intel, кампутарны салон «Посьпех» і партал «Віртуальны Брэст». У форме прымуць удзел берасьцейскія кампутаровыя фірмы, прадстаўнікі сотавых апэратараў Беларусі, дыстрыбьютары буйнейшых фірмаў-вытворцаў кампутаровай тэхнікі. І, акрамя таго – асноўныя інтэрнэт-праекты Берасьці, дызайнэрскія студыі, дзяржаўныя арганізацыі і г.д.
Гэты разьліковы лісток мы папрасілі ў акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Генадзя Міхайлавіча Лыча. Былы дырэктар Інстытута эканомікі зараз зьяўляецца галоўным навуковым супрацоўнкам. У чалавека за плячыма багацейшы доьсвед, яго энэргіі могуць пазайздросьціць нават маладыя. А што ён зарабляе?
Канцэртны паказ мюзыклу «Норд-Ост» у Менску чакаўся 24 і 25 чэрвеня. Учора стала вядома, што канцэрты не адбудуцца. Як патлумачылі арганізатары гастроляў, продзюсарскі цэнтар «Класс-Клуб ДжасКрафт», рашэньне аб адмене было прынята пасьля таго, як «Норд-Ост» выказаў жаданьне ўключыць у свой гастрольны графік Польшчу і ў сувязі з гэтым зрушыць даты канцэртаў у Менску. «Класс-Клуб ДК» ня стаў гэтага рабіць. Да таго ж квіткі на «Норд-Ост» прадаваліся блага. У касах асноўнай прычынай слабага інтарэсу гледачоў да гэтага канцэрту бачаць не высокія кошты (квіткі каштавалі ад 20 да 76 тысячаў рублёў), а благія асацыяцыі. “Напэўна, у гэтым ёсьць свая праўда, бо трохдзённыя гастролі ў Менску іншага маскоўскага мюзыклу - «Метро» - прайшлі пры аншлагах, нягледзячы на такія ж кошты на квіткі».
Уступаючы на пасаду дырэктара Менскага трактарнага заводу, якая вызвалілася ўвесну 2002 г. пасьля арышту Міхаіла Лявонава, Аляксандар Пухавы публічна заявіў, што бачыць сваю задачу ў тым, каб захаваць за МТЗ пазыцыі ў цэнтры сусьветнага трактарабудаваньня. Яго папярэднік трымаўся аналягічнага пункту погляду, аднак лічыў, што для рашэньня задачы патрэбны час і вялізныя інвэстыцыі. А паколькі бюджэт малы, а інвэстыцыі могуць быць толькі прыватнымі, то неабходная прыватызацыя.
Працэс аздараўленьня ракі Сьвіслач у рысе Менску можа зацягнуцца. Ва ўпраўленьні эксплюатацыі Вілейска-Менскай воднай сыстэмы паведамілі, што такая сытуацыя склалася па прычыне адсутнасьці неабходных сродкаў.