Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ два беларусы сталі вязьнямі сумленьня 14:51, 11/06/2003
Уплывовая праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала актывістаў Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і Алеся Тарасевіча вязьнямі сумленьня.
Нагадаем, што 14 траўня 2003 году восем актывістаў Маладога Фронту выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й транспарантамі, дэманструючы нязгоду з рэфэрэндумам 1995 году, у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка Беларусі, а расейскай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай. Маладафронтаўцы разгарнулі ў цэнтры Кастрычніцкай плошчы бел-чырвона-белыя сьцягі й транспарант з надпісам “Не -- рэфэрэндуму, не – акупацыі!”. У выніку ўдзельнікаў пікету Зьмітра Дашкевіча і Алеся Тарасевіча затрымалі. У Цэнтральным судзе Менску судзьдзя Наталя Вацеховіч разгледзіла за паўгадзіны справы маладафронтаўцаў. Зьмітра Дашкевіча яна пакарала арыштам на 10 сутак, Алеся Тарасевіча -- арыштам на трое сутак.
“Міжнародная амністыя” заклікала беларускія ўлады адпавядаць стандартам у галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў, а таксама забясьпечыць у краіне наступныя ўмовы:
-- ніхто ня мусіць падвяргацца незаконным арыштам ці затрыманьням (арт.7 Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека) -- кожны мае права на выказваньне думкі (арт.19 Дэклярацыі) -- кожны мае права на свабоду сходаў і асацыяцыяў (арт.20).