Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На ўезьдзе ў Менск у ноч на сераду былі затрыманыя сем мікрааўтобусаў з друкаванай прадукцыяй, у тым ліку з накладам апазыцыйнай «Белорусской деловой газеты», выхад якой быў спынены беларускімі ўладамі за публікацыю матэрыялаў, якія ганьбяць гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Наклад забароненага выданьня быў надрукаваны ў Смаленску пад шапкай «Предпринимательская газета».
Пры перасячэньні расейска-беларускай мяжы ніякіх прэтэнзіяў не ўзьнікла, бо ў кіроўцы былі належна аформленыя мытныя дакумэнты на ўвоз друкаванай прадукцыі, паведамляе “Интерфакс”.
На пад’езьдзе да беларускай сталіцы супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль і спаслаліся на апэратыўную інфармацыю аб знаходжаньні ў мікрааўтобусе партыі наркотыкаў. Таксама былі затрыманыя яшчэ шэсьць мікрааўтобусаў з друкаванай прадукцыяй. Усім ім было загадана ехаць за аўтамабілем міліцыі.
Уранку затрыманыя аўтобусы адпусьцілі. Наклад павінен паступіць у продаж у хуткім часе.
"Белорусская деловая газета" – буйнейшая апазыцыйная газэта Беларусі. Яе выхад быў прыпынены 29 траўня Міністэрствам інфармацыі краіны тэрмінам на тры месяцы.