Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першы Берасьцейскі Інтэрнэт-Форум 14:47, 11/06/2003
14 чэрвеня 2003 году ў г. Берасьці пройдзе рэгіянальны Інтэрнэт-форум. Арганізатарамі форуму зьяўляюцца карпарацыя Intel, кампутарны салон «Посьпех» і партал «Віртуальны Брэст». У форме прымуць удзел берасьцейскія кампутаровыя фірмы, прадстаўнікі сотавых апэратараў Беларусі, дыстрыбьютары буйнейшых фірмаў-вытворцаў кампутаровай тэхнікі. І, акрамя таго – асноўныя інтэрнэт-праекты Берасьці, дызайнэрскія студыі, дзяржаўныя арганізацыі і г.д.
Мэты й задачы Інтэрнэт-форуму заключаюцца ў правядзеньні прэзэнтацыйных і дэманстрацыйных мерапрыемстваў з выкарыстаньнем сучасных лічбавых тэхналёгіяў. Высокахуткасны й мабільны доступ да інтэрнэту, відэаапрацоўка й лічбавыя фотаздымкі, сучасныя кампутарныя гульні, сыстэмы электроннай камэрцыі, стварэньне й прасоўваньне інтэрнэт-праектаў, лічбавы гук. Лекцыі, дыскусіі й дэманстрацыі на згаданыя тэмы пройдуць у Цэнтры моладзевай творчасьці з 12.00.
Удзел і наведваньне форуму - бясплатныя. Тэлефоны арганізатараў 8-029-6584878 ці 8-029-7257073. Любая інфармацыя даступная на сайце http://bif.virtualbrest.com E-mail для сувязі: bif@virtualbrest.com