Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Intex-press» ня хочуць распаўсюджваць
15:55, 11/06/2003, БАЖ

Выдавецкі дом "Intex-press" у Баранавічах нечакана сутыкнуўся з праблемай распаўсюду чарговага нумару свайго аднайменнага выданьня. За пяць дзён (з 5-га да 10-га чэрвеня) газэту "Intex-press" адмовіліся прадаваць 12 гандлёвых кропак, з якімі ў рэдакцыі былі падпісаныя адпаведныя дамовы.

Сярод установаў, якія адмовіліся распаўсюджваць газэту, ёсьць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя гандлёвыя кропкі. Тлумачыць прычыны свайго раптоўнага рашэньня яны адмаўляюцца. Паводле неафіцыйных зьвестках, з гарадзкога выканаўчага камітэту паступіла тэлефоннае распараджэньне з пагрозаю стварыць перашкоды пры перарэгістрацыі прыватных прадпрыемстваў, калі тыя будуць і далей распаўсюджваць газэту. У некаторых выпадках канфлікт паміж распаўсюднікамі й газэтай удалося залагодзіць, бо паводле закону падпісанты дамовы павінны папярэдзіць пра яе скасаваньне ня менш як за месяц.

Газэта "Intex-press" выдаецца ў Баранавічах накладам 15.500 асобнікаў: гэта больш, чым у дзяржаўнай раённай газеты "Наш край". У выніку нечаканага канфлікту рэдакцыі не ўдалося рэалізаваць каля 500 асобнікаў выданьня, кожны зь якіх каштуе 400 рублёў; такім чынам, на страты рэдакцыі ўжо склалі каля 200 тысячаў рублёў. Па падліках генэральнага дырэктара выдавецкага дому Уладзімера Янукевіча, калі гандлёвыя кропкі і надалей будуць адмаўляцца прымаць выданьне на распаўсюд, нерэалізаваным можа застацца да 48% накладу газэты. Калі ў бліжэйшы час выправіць сытуацыю не атрымаецца, У. Янукевіч зьбіраецца зьвярнуцца ў суд. Пакуль жа рэдакцыя рыхтуе да выпуску чарговы нумар "Intex-press", які мае пабачыць сьвет 12-га чэрвеня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: