Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да выдачы -- 94.000 рублёў
10:55, 11/06/2003, Сьцяпан Корзун, «Народная воля»

Гэты разьліковы лісток мы папрасілі ў акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Генадзя Міхайлавіча Лыча. Былы дырэктар Інстытута эканомікі зараз зьяўляецца галоўным навуковым супрацоўнкам. У чалавека за плячыма багацейшы доьсвед, яго энэргіі могуць пазайздросьціць нават маладыя. А што ён зарабляе?

Чытаем апошні радок: "К выдаче -- 94.000". І ў аванс было 100.000. Хіба сёньня гэта грошы? Тым больш для акадэміка. На Захадзе людзі такога ўзроўню маюць у дзясяткі разоў болей. А ўлады зьдзіўляюцца: "Чаму навукоўцы пакідаюць Беларусь?" Адказ зразумелы нават дурню.

Дзеля справядлівасьці адзначым: навукоўцам Акадэміі 3-4 разы ў год аказваецца так званая матэрыяльная дапамога. Якая? “А было, калі яе памер складаў усяго сем тысячаў рублёў”, – кажа Генадзь Міхайлавіч. Як гаворыцца, курам на сьмех!

Яшчэ ёсьць якаяйсьці даплата за званьне акадэміка, член-карэспандэнта. Але тут ужо як Бог пашле. Такім вядомым людзям, як Станіслаў Шушкевіч і Іван Нікітчанка, увогуле адмовілі. А Генадзю Міхайлавічу Лычу і ягоным калегам з Акадэміі раз на год падкінуць дзевяць мінімалак – і будзь здаровы.

Не расьце, а падае прэстыж беларускай навукі. І гэта зразумела – хто будзе сушыць мазгі пры такой аплаце высокакваліфікаванай працы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: