Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча вырвалася з «пэрыферыйнай» Эўропы 10:46, 11/06/2003, «Немецкая волна»
Нідэрляндзкая газэта “Фолкскрант” і нарвэская газэта “Афтэнпостэн” камэнтуе станоўчы зыход рэфэрэндуму ў Польшчы па пытаньні аб далучэньні гэтай краіны да Эўрапейскага зьвязу:
Нідэрляндзкі "Фолкскрант" піша:
Пасьля падзеньня “жалезнай заслоны” ў 1989 годзе зноў ажылі страхі перад германізацыяй Эўропы. Масла ў вагонь падлівалі папулісты, якія ўздымалі крык аб тым, што “Польшчу распрадаюць з малатка”, калі адно хворае полькае прадпрыемства адно за адным пераходзіла ва ўласнасьць нямецкіх ці іншых заходнеэўрапейскіх фірмаў. Тое, што большасьць палякаў усё ж такі выказалася за ўступленьне ў зьвяз, шмат у чым зьвязана з страхам іншага кшталту: застацца ў ізаляцыі, у адной кампаніі з Украінай і Беларусьсю. У такім выпадку значэньне Польшчы было блізкае да нулю. Таму такое моцнае жаданьне вярнуцца з “шэрай”, пэрыферыйнай Эўропы ў “рознакаляровую” эўрапейскую сям’ю.
Нарвэская газэта "Афтэнпостэн" адзначае:
Вынік рэфэрэндуму важны для Эўропы не меней, чым для самой Польшчы. Дэмакратычная краіна з насельніцтвам у сорак мільёнаў чалавек папоўніць шэрагі эўрапейцаў болей, чым усе астатнія краіны-кандыдаты разам узятыя. Калі б палякі сказалі “не”, гэта б блякавала ўвесь працэс пашырэньня ЭЗ і кінула б зьвяз у крызу. Вынік рэфэрэндуму выклікаў пачуцьцё палёккі й радасьць ва ўсёй Эўропе. Гэта тычыцца і Нарвэгіі, дзе ўжо двойчы праводзіўся рэфэрэндум аб уступленні ў ЭЗ, але вынік быў кожны раз негатыўным. З псыхалягічнага, палітычнага, а магчыма, і з эканамічнага пункту погляду, Нарвэгіі ўсё цяжэй будзе ўтрымліваць цяперашні статус, і нарвэжцы паціху пачынаюць мяняць свой пункт погляду на пытаньне аб эўрапейскай інтэграцыі. Польшча і раней неаднаразова ўказвала шлях усёй Эўропе. Сігналь чэрвеня 2003-га году па сваім значэньні і ўзьдзеяньні, супараўнальныя з тымі імпульсамі, якія зыходзілі ад палякаў у 1971-м ці ў 1980-м годзе.