Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На ачыстку другога ўчастку Сьвіслачы не хапае сродкаў 10:53, 11/06/2003
Працэс аздараўленьня ракі Сьвіслач у рысе Менску можа зацягнуцца. Ва ўпраўленьні эксплюатацыі Вілейска-Менскай воднай сыстэмы паведамілі, што такая сытуацыя склалася па прычыне адсутнасьці неабходных сродкаў.
Нагадаем, што летась, калі пачаліся працы па санацыі галоўнай воднай артэрыі сталіцы, быў створаны адмысловы фонд. На яго рахунак прадпрыемствы гораду павінны пералічваць пэўныя сумы. Між тым памер збору настолькі нізкі, што для фінансаваньня па ачыстцы першага ўчастку ракі давялося прыбегнуць да банкаўскага крэдыту. Ва ўпраўленьні лічаць, што толькі павелічэньне стаўкі збору дазволіць выправіць сытуацыю і пачаць санацыю другога ўчастку Сьвіслачы — ад парку Горкага да вадасховішча ТЭЦ-2 — сёлетняй восеньню. З прапановаю аб павелічэньні памеру адлічэньняў прадпрыемства ўжо зьвярнулася да гарадзкіх уладаў, паведамляе агенцтва «Минск-новости».