Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Жэневе будуць заслухоўваць «беларускае прафсаюзнае пытаньне»
10:46, 11/06/2003

12 чэрвеня ў рамках сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы, што праходзіць у Жэневе, плянуецца разгляд сытуацыі з захаваньнем правоў прафсаюзаў у Жэневе.

91-ая сэсія Міжнароднай канфэрэнцыі працы (МАП) праходзіць з 3 па 19 чэрвеня. Дэлегаты, сярод якіх -- міністры працы, лідэры арганізацыяў працоўных і працадаўцаў з большасьці дзяржаваў-сябраў МАП, -- абмяркоўваюць пытаньні барацьбы зь беднасьцю ва ўсім сьвеце. Новыя формы й мэтады павышэньня бясьпекі працы, выкараненьня прымусовай працы, барацьбы з дыскрымінацыяй на працоўным месцы й многія іншыя.

Разгляд “беларускага пытаньня” заплянаваны ў рамках справы №2090 -- аб парушэньні ўрадам Рэспублікі Беларусь прынцыпаў свабоды аб’яднаньняў, паведаміў БелаПАН лідэр беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які прымае ўдзел у працы сэсіі. Справа была заведзеная кіраўніцтвам Міжнароднай арганізацыі працы на падставе скаргі, якую 16 чэрвеня 2000 году накіравалі ў МАП чатыры арганізацыі – рэспубліканскія прафсаюзы работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня, аграпрамысловага комплексу, радыёэлектроннай прамысловасьці, а таксама Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

Кіраўніцтва МАП разгледзіла скаргу і вынесла беларускаму ўраду сьпіс рэкамэндацыяў. У склад афіцыйнай беларускай дэлегацыі на цяперашняй сэсіі ўваходзяць міністар працы й сацыяльнай абароны Антаніна Морава, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік і намесьнік кіраўніка Беларускай канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Валеры Шашкоў. Апрача афіцыйнай дэлегацыі, у Жэневе па запрашэньні Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў знаходзяцца Генадзь Фядыніч і прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: