|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Вайна супраць дыктатур, зьвязаных з тэрарызмам 12:20, 11/06/2003, Патрык Сабацье, Liberation - Наступны этап пасьля Багдаду? Тэгеран? - Мне нічога невядома, і я ня думаю, што Буш можа даць адказ на гэтые пытаньне сёньня. Мы знаходзімся ў стане вайны супраць распаўсюду зброі масавага забойства й дыктатураў, зьвязаных з тэрарызмам. Мы спадзяемся весьці гэтую вайну палітычнымі й дыпляматычнымі сродкамі, але выкарыстаньне ваеннай сілы павіна заставацца адным з варыянтаў. Буш кажа сур’ёна, што мы не пагодзімся жыць у сьвеце, дзе Паўночная Карэя ці Іран будуць валодаць ядзернай зброяй і будуць яго экспартаваць, дэстабілізуючы сытуацыю ва Ўсходняй Азіі ці на Блізкім Усходзе. Але пытаньне да ўсіх, у каго Злучаныя Штаты выклікаюць такі страх, наступны: "Якую альтэрнатыву вы прапануеце?" Факт у тым, што Іран спрабуе набыць ядзерную зброю. Ці будзем мы з гэтым мірыцца? Турцыя, Эгіпет, Саўдаўская Аравія, ці павінны яны валодаць ядзернай зброяй? Буш ставіцца да гэтай праблемы сур`ёзна і не прымае страусіную палітыку. - Ці варта ў Іране мяняць рэжым, так як і ў Іраку? --Так. Гэта мусіць быць нашай мэтай. Але ў Іране ўрад падзелены, народ незадаволены. Гэта дае падставы разглядаць магчымасьць зьмены рэжыму знутры. Мы павінны зрабіць болей, чым мы робім, калі аказваем дапамогу ўнутраным сілам, выкарыстоўваць палітычныя й дыпляматычныя прыёмы, аналягічна таму, як мы паступалі ва Ўсходняй Эўропе ў 80-ыя гады. Калі эўрапейцы жадаюць пераканаць Буша не прымяняць сілу, то яны павінны быць пераканаўчымі й дапамагаць іранскай апазыцыі замест таго, каб падтрымліваць зносіны з самымі горшымі прадстаўнікамі рэжыму й пастаўляць ім тэхніку падвойнага прымяненьня. Як мы паступім 9 ліпеня, калі пройдуць студэнцкія маніфэстацыі супраць рэжыму з нагоды ўгодак крывавага падаўленьня выступленьняў 4 гады таму? Якой будзе нашая пазыцыя й пазыцыя эўрапейцаў, калі рэжым праявіць слабасьць? Ці пакінем мы ў бядзе дэмакратаў у імя неўмяшальніцтва? Мы павінны будзем паставіць пытаньне аб інтэрвэнцыі. У 1956 годзе мы прыйшлі да высновы, што нічога ня можам зрабіць для Вэнгрыі, бо ў Савецкага Саюза была зброя. Калі такое адбудзецца ў Іране, мы будзем больш рупліва ўзважваць сытуацыю замест таго, каб пакорліва пагаджацца з горшым. --І Іраку была лёккая ваеннай перамога. Злучаныя Штаты не вязнуць у Іраку? --Такая небясьпека існуе. Сытуацыя трошкі паляпшаецца пасьля першапачатковай блытаніны. Буш разумее, што мы ня можам займець няўдачу ў Іраку, пакінуць краіну гінуць у хаосе. Больш верагодна, што нашыя войскі застануцца ў Іраку на пяць гадоў. Але гэта наўрадці будзе дрыгвой. Паглядзіце на Косава ці Босьнію. Справы ў Іраку могуць пайсьці лепей. Але калі праз пяць гадоў сытуацыя будзе падобная да той, якая назіраецца сёньня ў Босьніі, то вынік ужо нельга будзе назваць прымальным. Ірак можа стаць прыкладам для ўсяго рэгіёну. Зьвяржэньне Садама ўжо прывяло да зьмены дынамікі на Блізкім Усходзе, пра што сьведчаць вынікі перамоваў у Акабе паміж ізраільцянамі й палясьцінцамі. --Ва ўсім сьвеце расьце варожасьць адносна Злучаных Штатаў. Ці не стала дактырна Буша контрпрадуктыўнай? --Было б неразумна не заўважаць такой небясьпекі. Але я ў гэта ня веру. Ісьлямскі фундамэнталізм стаў больш моцным, чым пяць гадоў таму? Не. Бэн Лядэн і вахабіты ўмацавалі свае пазыцыі і скарысталі слабасьць Захаду. Рост уплыву ісьлямістаў стаў магчымым, бо мы навязваем захаваньне правоў чаалвека ў арабскім сьвеце. Праблема гэтых апошніх дзесяці гадоў заключаецца ў тым, што мы настолькі актыўна прасоўвалі дэмакратызацыю ў арабскім сьвеце, што гэта справакавала хвалю ў адказ. Амэрыкацны, французы й брытанцы зрабілі штосьці, каб Эгіпет ажыцьцяўляў дэмакратычныя рэформы ці каб Саудаўская Аравія спыніла экспартаваць ісьлямскі вахабізм? Не дзіва, што арабская вуліца ня вельмі любіць Захад. --Недавер вырас у выніку таго, што ірацкі арсэнал так і ня быў знойдзены. --Я сёньня ўжо казаў, што лепей быць шчырымі й абараняць нашыя аргумэнты на карысьць зьмены рэжыму ў Іраку. Зброя масавага забойства Садама, якая ўяўляла рэальную пагрозу, было адной з мэтаў паралельна з вызваленьнем ірацкага народа й трансфармацыяй Блізкага Ўсходу.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|