Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
За што пакутаваў Леанід Калугін?
16:04, 12/06/2003, фотa IREX/Promedia

Былы генэральны дырэктар ЗАТ “Атлант” Леанід Калугін рашэньнем суда Цэнтральнага раёну Менску вызвалены ад адказнасьці ў адпаведнасьці з “Законам аб амністыі”. Мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе зь Леаніда Калугіна была сёньня зьнятая. За што тады 62-гадовы дырэктар калісьці самага пасьпяховага й рэнтабельнага беларускага прадпрыемства пазбавіўся працы, здароўя, правёў каля паўгода ў турме і нават пабываў у псыхіятрычным шпіталі “Навінкі” застаецца загадкай.

 ПАЛIТЫКА 

Зьміцер Бандарэнка: Расея не гуляе, а рэалізоўвае плян анэксіі
14:13, 12/06/2003

Увядзеньне расейскага рубля ў якасьці валюты будзе мець сур’ёзныя наступствы, як для Беларусі, так і для Расеі. Такім чынам пракамэнтаваў перамовы беларускай і расейскай дэлегацыі, што адбыліся на мінулым тыдні ў Менску, адносна ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку так званай “саюзнай дзяржавы” каардынатар грамадзянскай інцыятывы Хартыя’97 Зьміцер БАНДАРЭНКА.

Газэты з матэрыяламі «БДГ» не бяруць у друк і на распаўсюд
12:59, 12/06/2003, БАЖ

11 чэрвеня паліграфічнае РУП "Красная звезда" адмовілася друкаваць чарговы нумар недзяржаўнай газэты "Салідарнасць", у якой зноў мелі месца зьявіцца матэрыялы журналістаў "Белорусской деловой газеты". Наклад чарговага нумару "Салідарнасці" павінен быў зьявіцца а 17.00 у сераду. Аднак напярэдадні друкарня заявіла, што не прыме газету ў друк, паколькі на мінулым тыдні яна друкавалася ў панядзелак і "збіла графік" выхаду. На думку галоўнага рэдактара газэты Аляксандра Старыкевіча, гэтае тлумачэньне выглядае досыць неперканаўча. Ён паведаміў, што ва ўсіх іншых друкарнях, куды ён звяртаўся з просьбай надрукаваць выданьне, з розных прычынаў таксама адмовілі. У той жа час, у рэдакцыю "БДГ" трапіла копія афіцыйнага распараджэньня віцэ-прэзыдэнта канцэрну "Белрэсурсы", якое забараняе гандлёвым прадпрыемствам канцэрну браць на распаўсюд газэты "Салідарнасць", "Эхо", "Предпринимательская газета" і "Belarus today".

Дыскрымінацыйны закон ухвалены
12:20, 12/06/2003

11 чэрвеня “савет рэспублікі” ўхваліў законапраект “Аб унясеньні дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях дзейнасьці палітычных партыяў”. Ён быў ўнесены ў “парлямэнт” Аляксандрам Лукашэнкам і прыняты “палатай прадстаўнікоў” 5 чэрвеня. Дапаўненьні прадугледжваюць магчымасьць ліквідацыі палітычных партыяў ці грамадзкага аб’яднаньня за аднаразовае парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, калі адказныя за іх правядзеньне асобы “не забясьпечылі належны парадак, што пацягнула нанясеньне шкоды ў буйным памеры ці істотнай шкоды законным інтарэсам грамадзянаў, арганізацыям або дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам”.

Беларускія ўлады павінны адказаць за антысеміцкую палітыку
12:02, 12/06/2003

Такую пазыцыю прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў матывуе шматлікімі фактамі разбурэньня габрэйскай гістарычна-культурнай спадчыны й вандалізму на габрэйскіх захаваньнях у Беларусі, у прыватнасьці, нядаўнім апаганьваньнем 78 магілаў габрэйскіх могілак у Гомелі.

У Беларускім ліцэі пачалася комплексная праверка
11:50, 12/06/2003

Кіраўнікі ліцэю лічаць гэтую кампанію Міністэрства адукацыі накіраванай на дэстабілізацыю становішча. У такіх умовах ліцэісты здаюць экзамэны.

Канцлягеры, якія ня кідаюцца ў вочы
11:49, 12/06/2003, Майкл Макфал, The New York Times, (ЗША)

У час візыту ў Польшчу, які адбыўся ў мінулым месяцы, прэзыдэнт Буш знайшоў час для таго, каб наведаць Асьвенцым, адно зь месцаў, дзе былі ўчыненыя найбольш зьверскія злачынствы супраць людзей у гісторыі чалавецтва. Пасьля завяршэньня агляду ён адзначыў: “Гэтае месца зьяўляецца яскравым нагадам, што цывілізаваны сьвет ніколі ня мусіць забываць на тое, што тут адбывалася. Захавай Госпадзі душы ахвяраў і іх блізкіх, мы будзем памятаць пра іх вечна”.

Судовае разьбіральніцтва па зыску «БДГ» адкладзена
10:59, 12/06/2003

Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь 28 траўня распачаў вытворчасьць па зысках выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Марат" да Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб прызнаньні несапраўдным вынясеньне «Белорусской деловой газете» папярэджаньня № 26 ад 22.05.2003г. (за публікацыю "Где "леоновские миллионы"? Прокуратура республики не может ответить на этот вопрос. Ищет..." в №62 от 29.04.2003г.) і прызначыў слуханьні на 12 чэрвеня. 10 чэрвеня суд паведаміў удзельнікам працэсу аб пераносе разьбіральніцтва на больш позьні тэрмін у сувязі з хваробаю судзьдзі Мікалаевай.

Вынясеньне прысуду Калугіну перанесена на 12 чэрвеня
10:45, 12/06/2003

Прысуд па справе былога генэральнага дырэктара ЗАТ “Атлант” Леаніда Калугіна суд Цэнтральнага раёну Менску вынясе 12 чэрвеня а 14.00.

Дзяржава й царква падпішуць пагадненьне
10:44, 12/06/2003

Пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквою (БПЦ) падпішуць 12 чэрвеня ў Менску прэм’ер-міністар нашай краіны Генадзь Навіцкі й Мітрапаліт Менскі й Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі.

Канфіскаваная частка накладу «БДГ»
10:41, 12/06/2003, БАЖ, фотa IREX/Promedia

11 чэрвеня а 16.50 опэрупаўнаважаны УУС Менгарвыканкаму старэйшы лейтынант міліцыі Лісіновіч Сяргей Віктаравіч у памяшканьні УП «Марат», якое зьяўляецца заснавальнікам «Белорусской деловой газеты», канфіскаваў 8 пачак (каля 1600 асобнікаў) нерэалізаванага накладу «Предпринимательской газеты» з матэрыяламі «БДГ». Паводле прысутных супрацоўнікаў аддзелу распаўсюду УП «Марат», міліцыянтаў было сямёра: яны прыйшлі ў штацкім і дзейнічалі без прад’яўленьня прадпісаньня на правядзеньне дзеяньняў на тэрыторыі прадпрыемства. «Предпринимательская газета» з матэрыяламі «БДГ» была надрукаваная ў Смаленску накладам 15 000 асобнікаў і дастаўленая ў Менск у ноч з 10 на 11 чэрвеня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь чакае падвышэньне коштаў на газ
10:46, 12/06/2003, Союз-инфо


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Стратная эканоміка
16:06, 12/06/2003, Віталь Чуясаў, Іван Патопаў, «Аргументы и факты в Беларуси»

У Беларусі расьце доля стратных прадпрыемстваў: на пачатак лета амаль кожнае другое ледзь існавала. Чаму ўлады не закрываюць заводы й фабрыкі, прадукцыю якіх ніхто не жадае набываць, а калі яна і прадаецца, то атрыманыя грошы не пакрываюць выдаткаў на яе выпуск?

Пазыкі падрываюць фінансавы стан «Белнафтахіму»
12:08, 12/06/2003

Цяперашняя сытуацыя з запазычанасьцю народнай гаспадаркі рэспублікі за расходаваныя нафтапрадукты ў бягучым годзе ставіць прадпрыемствы нафтапрадуктаў і забесьпячэньня ў цяжкую сытуацыю. Пра гэта заявілі “Интерфаксу” ва ўпраўленьні нафтапрадуктаў канцэрну “Белнафтахім”.

«Беларуснафце» не ўдаецца стабілізаваць аб’ёмы здабычы нафты
12:06, 12/06/2003, АФН

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) "ВА "Беларуснафта" у студзені-траўні бягучага году здабыла 745760 тонаў нафты, што на 3,1% меней, чым за аналягічны пэрыяд леташнега году. Пра гэта "Интэрфаксу" паведамілі ва ўрадзе Беларусі.

Шыць шыем...
11:52, 12/06/2003, Алена Дзенісенка, «Вечерний Минск»

Да дня работнікаў лёккай прамысловасьці прымеркаваў сустрэчу з журналістамі прэзыдэнт канцэрну “Беллегпрам” Э.Нарышкін. Эдуард Міхайлавіч нагадаў, што гэтая галіна – буйнейшая ў Беларусі: на яе долю прыпадае каля 30 адсоткаў нехарчовых тавараў народнага спажываньня. Зь іх 80 адсоткаў складае прадукцыя беларускага дзяржаўнага канцэрну. Нягледзячы на сьвяточны настрой, на прэс-канфэрэнцыі згадалі і пра праблемы ста прадпрыемстваў “Беллегпраму”. Галоўнай, паводле Эдуарда Міхайлавіча, была і застаецца збыт гатовай прадукцыі.

Польшча адклала ўвядзеньне візавага рэжыму для Беларусі
10:53, 12/06/2003, Росбалт

Урад Польшчы даручыў міністру замежных справаў Уладзімежу Цімашэвічу пачаць працу па пераносу на больш позьнюю дату ўвядзеньне візаў для Расеі, Беларусі і Ўкраіны. Як паведаміла польскае інфармагенцтва РАР, такое рашэньне ўрад краіны прыняў у ноч з 10 на 11 чэрвеня.

Абвінавачаны ў хабарніцтве кіраўнік гомельскага прадпрыемства
10:51, 12/06/2003

У атрыманьні хабару абвінавачаны генэральны дырэктар Гомельскага судабудаўнічага-сударамонтнага заводу Яўген Корзун. Затрыманы прызнаў, што атрымаў аванс у суме 5 тысячаў даляраў ЗША ад расейскай фірмы. Ад Я.Корзуна патрабавалася дапамагчы прадаць па мінімальным кошце на аўкцыёне адзін з завадзкіх цэхаў.

Рэцыдывы менінгіту назіраюцца ў Горадні
10:50, 12/06/2003

У інфэкцыйную лякарню Горадні дастаўлены двое дзетак, якія нядаўна прайшлі курс лекаваньня ад “сярознага менінгіту”. Пра гэта ОНТ паведамілі гарадзенскія мэдыкі. У пачатку траўня ў Горадні быў зарэгістраваны выбух захворваньня на менінгіт. Цягам месяца з падозраньнем на гэтае захворваньне ў абласную інфэкцыйную лякарню было шпіталізавана больш за 200 чалавек. У ліку хворых у асноўным дзеці ва ўзросьце ад 2 да 14 гадоў.

У Беларусі налічваецца больш за 29 тысячаў дзяцей-інвалідаў
10:50, 12/06/2003

Больш за 29 тысячаў дзяцей-інвалідаў налічваецца на дадзены момант у Беларусі. Паводле інфармацыі амбасады рэспублікі ў РФ, штогод у Беларусі прызнаюцца інвалідамі каля 4 тысячаў чалавек ва ўзросьце да 18 гадоў.

На вытворчасьці штогод гіне каля 250 чалавек
10:48, 12/06/2003, ОНТ

У выніку траўмаў на вытворчасьці ў Беларусі штогод гіне каля 250 чалавек. Больш за 20 тысячаў інвалідаў працы прэтэндуюць у рэспубліцы на грашовую кампэнсацыю.

Вандалізм у Гомелі
10:48, 12/06/2003

Акт вандалізму, учынены невядомымі на гарадзкіх могілках "Асаўцы", сур’ёзна занепакоіў грамадзкасьць Гомелю. Паводле супрацоўнікаў прэс-службы ўпраўленьня ўнутраных справаў, зьняважаныя 34 помніка і надмагільля, разьмешчаных на адной з аддаленых алеяў могілак. Малаверагодна, што гэта было зроблена па рэлігійных матывах, бо тут захаваныя людзі розных вераспавяданьняў. Паводле дадзенага факту ідзе разьбіральніцтва.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: