Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За што пакутаваў Леанід Калугін?
16:04, 12/06/2003, фотa IREX/Promedia

Былы генэральны дырэктар ЗАТ “Атлант” Леанід Калугін рашэньнем суда Цэнтральнага раёну Менску вызвалены ад адказнасьці ў адпаведнасьці з “Законам аб амністыі”. Мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе зь Леаніда Калугіна была сёньня зьнятая. За што тады 62-гадовы дырэктар калісьці самага пасьпяховага й рэнтабельнага беларускага прадпрыемства пазбавіўся працы, здароўя, правёў каля паўгода ў турме і нават пабываў у псыхіятрычным шпіталі “Навінкі” застаецца загадкай.

Крымінальная справа Леаніда Калугіна – адна з шэрагу гучных справаў адносна прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу. Леанід Калугін быў затрыманы работнікамі ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Менскай вобласьці і Менску 21 лістапада 2001 года. У той жа дзень вызвалены ад займаемай пасады. З гэтай падзеяй практычна супаў па часе арышт дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава. У той самы час была заведзеная справа супраць былога начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько.

У турме Калугін правёў каля паўгода, прайшоў прымусовую экспэртызу ў псыхіятрычным шпіталі. Затым мера стрыманьня была замененая падпіскай аб нявыезьдзе.

Калугіна абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. У прыватнасьці, ён абвінавачваўся ў злоўжываньні службовым становішчам, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і невяртаньні валютных сродкаў з-за мяжы. Дырэктару заводу лядоўняў пагражала пазбаўленьне волі тэрмінам да 8 гадоў і канфіскацыя маёмасьці.

Аднак на судзе прадстаўнік пракуратуры адмовіўся падтрымліваць абвінавачваньні Калугіна па шэрагу эпізодаў справы, па астатніх прасіў суд вызваліць яго ад адказнасьці ў адпаведнасьці з “Законам аб амністыі”. Сам Леанід Калугін з гэтым не пагаджаўся. Ён прасіў суд апраўдаць яго па ўсіх абвінавачваньнях як невіноўнага.

Працэс па справе Леаніда Калугіна цягнуўся больш за месяц і, на думку адвакатаў падсуднага, паказаў безпадстаўнасьць абвінавачваньняў. У дадзенай сытуацыі ёсьць верагодным узьнікненьне пытаньня аб адказнасьці сьледчых Дзяржкантролю за незаконнае затрыманьне былога дырэктара заводу лядоўняў. Аднак, як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі адвакат Леаніда Калугіна Аляксандар Пыльчанка, пакуль пытаньне так не стаіць.

Варта нагадаць, што ў “справы Леаніда Калугіна” быў і палітычны аспэкт -- летам 2001г. ён заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, аднак не набраў патрэбнай колькасьці галасоў для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата. Зараз, пасля паўтара года знаходжаньня пад сьледзтвам, Калугіну і ў галаву не прыйдзе паўтарыць такое...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: