Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На вытворчасьці штогод гіне каля 250 чалавек 10:48, 12/06/2003, ОНТ
У выніку траўмаў на вытворчасьці ў Беларусі штогод гіне каля 250 чалавек. Больш за 20 тысячаў інвалідаў працы прэтэндуюць у рэспубліцы на грашовую кампэнсацыю.
Сумная статыстыка стала падставаю для падрыхтоўкі дэкрэту прэзыдэнта па страхаваньні ад няшчасных выпадкаў. Праект дакумэнту абмяркоўваўся сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў. У адпаведнасьці з праектам указу, з 1 студзеня 2004 году кожны працадаўца на тэрыторыі Беларусі павінен будзе страхаваць здароўе й жыцьцё сваіх супрацоўнікаў.
Паводле заканадаўства рэспублікі, пры абвяшчэньні прадпрыемства банкрутам пацярпеламу не было каму прад’явіць прэтэнзіі. Для прадухіленьня такіх сытуацыяў у Беларусі прапануецца стварыць нацыянальны страхавы фонд. Адлічэньні ў яго разглядаюцца як дадатковы падатак. Паводле разьлікаў Міністэрства фінансаў Беларусі, гэта складзе прыкладна палову працэнта ад фонду аплаты працы, але гарантавана забясьпечыць маёмасныя інтарэсы кожнага работніка, якія трапіў у бяду.