Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акт вандалізму, учынены невядомымі на гарадзкіх могілках "Асаўцы", сур’ёзна занепакоіў грамадзкасьць Гомелю. Паводле супрацоўнікаў прэс-службы ўпраўленьня ўнутраных справаў, зьняважаныя 34 помніка і надмагільля, разьмешчаных на адной з аддаленых алеяў могілак. Малаверагодна, што гэта было зроблена па рэлігійных матывах, бо тут захаваныя людзі розных вераспавяданьняў. Паводле дадзенага факту ідзе разьбіральніцтва.
Дарэчы, гэта ня першы выпадак у Гомелі за апошні час. Увесну на другіх могілках, якія знаходзяцца ў Навабеліцкім раёне, былі апаганеныя 44 помніка і надмагільля. А два тыдні таму абрабаваная праваслаўная царква на гарадзкіх могілках "Рандоўка". Праваахоўчыя органы праводзяць па гэтых двух здарэньнях сьледчыя дзеяньні.