Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі налічваецца больш за 29 тысячаў дзяцей-інвалідаў 10:50, 12/06/2003
Больш за 29 тысячаў дзяцей-інвалідаў налічваецца на дадзены момант у Беларусі. Паводле інфармацыі амбасады рэспублікі ў РФ, штогод у Беларусі прызнаюцца інвалідамі каля 4 тысячаў чалавек ва ўзросьце да 18 гадоў.
Сярод прычынаў дзіцячай інваліднасьці на першым месцы стаяць прыроджаныя анамаліі, на другім – хваробы нэрвовай сыстэмы і органаў пачуцьцяў. На трэцім – псыхічныя разладжваньні.
У амбасадзе падкрэсьлілі, што з мэтай удасканаленьня сыстэмы назіраньня за дынамікай дзіцячай інваліднасьці і пошуку шляхоў узьдзеяньня на яе Міністэрствам аховы здароўя рэспублікі створаны адмысловы рэгістар дзяцей-інвалідаў.
Аўтаматызаваная сыстэма дазваляе вывучаць зьмены ў структуры дзіцячай інваліднасьці з улікам узростава-полавага й рэгіянальнага разьмеркаваньня дзяцей.
Рэгістар дапаможа ажыцьцяўляць дэталёвы аналіз выпадкаў інваліднасьці на ўзроўні раёнаў і асобных населеных пунктаў.