Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вынясеньне прысуду Калугіну перанесена на 12 чэрвеня
10:45, 12/06/2003

Прысуд па справе былога генэральнага дырэктара ЗАТ “Атлант” Леаніда Калугіна суд Цэнтральнага раёну Менску вынясе 12 чэрвеня а 14.00.

Леанід Калугін быў затрыманы работнікамі ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьледаваньняў па Менскай вобласьці й Менску 21 лістапада 2001 году. У той самы дзень вызвалены ад займаемай пасады. Леанід Калугін правёў у турме каля паўгода. Зараз ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Калугіна абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. У прыватнасьці, ён абвінавачваецца ў злоўжываньні службовым становішчам, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці й невяртаньні валютных сродкаў з-за мяжы. Дырэктару заводу пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да 8 гадоў і канфіскацыя.

Зрэшты, у “справы Леаніда Калугіна” быў і палітычны аспэкт -- летам 2001г. ён заявіў пра намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, аднак не набраў належную колькасьць галасоў для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата.

Нагадаем, што нядаўна Вярхоўны суд вынес прысуд адносна двух прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу краіны – былога прэзыдэнта канцэрну "Белдзяржхарчпрам" Віктара Казекі й ягонага сына Андрэя Казекі, экс-начальніка аддзелу збыту РУП "Менск Крышталь". Абодва яны атрымалі самы жорсткі за апошні час прысуд – 12 і 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: