Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абвінавачаны ў хабарніцтве кіраўнік гомельскага прадпрыемства 10:51, 12/06/2003
У атрыманьні хабару абвінавачаны генэральны дырэктар Гомельскага судабудаўнічага-сударамонтнага заводу Яўген Корзун. Затрыманы прызнаў, што атрымаў аванс у суме 5 тысячаў даляраў ЗША ад расейскай фірмы. Ад Я.Корзуна патрабавалася дапамагчы прадаць па мінімальным кошце на аўкцыёне адзін з завадзкіх цэхаў.
Паводле дадзеных праваахоўчых органаў, агульная сума хабару складала 20 тысячаў даляраў ЗША. Хабарніка затрымалі 28 траўня ў час правядзеньня апэрацыі па папярэджаньні злачынстваў у сфэры прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў.
Гомельскі завод зьяўляецца банкрутам і яго часова ачольвае вонкавы ўпраўляючы, што, зрэшты, не выключае ўплыву генэральнага дырэктара. Аднак будучыня трох цэхаў заводу так і не была вырашаная на шматлікіх сходах калектыву, крэдытораў і прадстаўнікоў гарвыканкаму. Іншымі словамі, як перадае ОНТ, прадаваць вытворчыя ўчасткі на аўкцыёне ніхто не зьбіраўся.