Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Артыкул “непавага да суда” таксама прадугледжвае арышт ад 15 сутак. Такім чынам, Юры Хадыку пагражае пэрспэктыва знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку цягам месяца”, -- лічыць юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Нагадаем, што намесьнік старшыні БНФ «Адраджэнне», прафэсар Юры Хадыка быў дастаўлены сёньня супрацоўнікамі міліцыі ў спэцпрыёмнік- разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна для адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у Народным маршы «За лепшае жыцьцё!». Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску Хадыку аб’явілі, што ён абвінавачваецца ў «непавазе да суда». Суд па новым абвінавачваньні адбудзецца 2 ліпеня. Як раз у гэты дзень завяршаюцца 15 сутак арышту, да якіх Юры Хадыкы быў завочна асуджаны 19 траўня судзьдзём Русланам Казадаевым.
У расейскіх інстытутах праходзяць падрыхтоўку сотні іранскіх навукоўцаў-ядзершчыкаў і іншых адмыслоўцаў у гэтай галіне, што выклікае закляпочанасьць у афіцыйных прадстаўнкіоў ЗША, якія лічаць, што атрыманыя веды могуць быць выкарыстанымі ў часе распрацоўкі амбіцыйнай ядзернай праграмы Ірану.
У Калінінградзкай вобласьці пачаўся першы этап сумесных кааліцыйных навучаньняў войскаў супрацьпаветранай абароны дзяржаваў СНД “Баявая Садружнасьць-2003” (“БС-2003”). Баявыя пускі ракетаў на 117-і марскім палігоне Балтыйскага флёту будуць здзяйсьняць толькі расейскія ПВА, штабы іншых дзяржаваў СНД (Беларусі, Казахстану, Армэніі, Кіргізіі й Таджыкістану) будуць прысутнічаць толькі ў якасьці назіральнікаў.
У бліжэйшы час Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Класа будзе перададзены ў рукі Менгарвыканкаму. Пра гэта, як перадае БелаПАН, заявіў міністар адукацыі Пётар Брыгадзін на сустрэчы з выкладчыкамі, ліцэістамі і іх бацькамі, якая адбылася ў навучальнай установе 13 чэрвеня.
Намесьніка старшыні партыі БНФ “Адраджэньне”, прафэсара Юрыя Хадыку супрацоўнікі міліцыі даставілі сёньня ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна для адбыцьця 15 сутак арышту. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі паведаміў яго сын Канстанцін Хадыка. Пры гэтым міліцыянты паводзілі сябе “вельмі груба”, забаранілі прафэсару ўзяць з сабой у камэру рэчы першай неабходнасьці, зьвязацца па тэлефоне зь блізкімі, паведаміў Канстынцін Хадыка.
Новая ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі дазволіць адным разам вырашыць дзьве праблемы -- разгрузіць перапоўненыя турмы рэспублікі й папоўніць бюджэт. Днямі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў атрымаў ад кіраўніка дзяржавы даручэньне падрыхтаваць праект указу аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці грамадзянаў, якія зрабілі эканамічныя злачынствы, калі яны з працэнтамі вернуць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.
У Чэхіі завяршыўся двухдзённы рэфэрэндум аб далучэньні краіны да Эўрапэйскага зьвязу. У суботу, а 14 гадзіне па мясцовым часе, закрыліся ўчасткі для галасаваньня й пачаўся падлік бюлетэняў.
Загад адмяніць падпіску на “БДГ” віцебскія паштавікі атрымалі зь Менску. У выніку пацярпелі 147 віцебцаў – тыя, хто ўжо выпісаў газэту на другое паўгодзьдзе.
Герб Магілёву быў падараваны “за гераічны”, як лічылася ў 18 стагодзьдзі, учынак. Магілёўцы зьнішчылі ўсю расейскую залогу ў горадзе. “Як прымаць такі герб? -- асьцярожнічаюць чыноўнікі. – Мы ж нібыта будуем “саюзную дзяржаву”, а тут такая гісторыя”.
Намесьнік кіраўніка місіі ЗША ў Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан выступіў 12 чэрвеня ў Вене з заяваю, у якой раскрытыкаваў сытуацыю з свабодай слова ў Беларусі. У прыватнасьці, амэрыканскі палітык заявіў пра занепакоенасьць ураду сваёй краіны ў сувязі з закрыцьцём у Беларусі яшчэ дзьвюх незалежных выданьняў -- “Эхо” і “Навінкі”. “Закрыцьцё друкаваных выданьняў зьяўляецца прызнакам таго, што прагрэс у выкананьні дэмакратычных рэформаў, на якія ўсе мы спадзяваліся й падтрымлівалі, усё яшчэ не знаходзяцца на павестцы для беларускіх уладаў. Бесцырымонны перасьлед свабоднай прэсы зьяўляецца часткай сыстэматычных парушэньняў патрабаваньняў АБСЭ. Сытуацыя з свабодай вераспавяданьня, прэсы, а таксама правамі беларусаў на свабоднае выказваньне думкі не прасунулася ні на крок наперад у параўнаньні зь леташней сытуацыяй. У чарговы раз Беларусь ізалюе сябе ад стандартаў свабодных грамадзтваў”, -- заявіў Дуглас Дэвідсан. Прапануем Вашай увазе тэкст заявы цалкам.
"Тамара Шчэрбачэвіч будзе працаваць дырэктарам Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа", - заявіў у пятніцу ў часе сустрэчы з выкладчыкамі, навучэнцамі й іхнымі бацькамі ў будынку ліцэю міністар адукацыі Беларусі Пётар Брыгадзін. Такая заява высокага чыноўніка выклікала шквал абурэньняў усіх прысутных у актавай залі навучальнае ўстановы. Нягледзячы на гэта, вучні, бацькі й выкладчыкі да апошняга зьбіраюцца адстойваць ліцэй, якому цяпер пагражае рэальнае зьнішчэньне, любымі даступнымі законнымі сродкамі.
Вечарам 13 чэрвеня, каля 18.00 спыніўся доступ да вэб-сайту “Батьке нет” (http://batke.net/). На ім разьмяшчаецца скандальная аповесьць пра Лукашэнку “Нашествие. Неизвестная история известного президента" (выдавецтва "Яуза", Масква). Як пісала пра яе расейская прэса: “Зьяўленьне аповесьці неяк адразу ў Беларусі зьвязалі зь цяперашнімі няпростымі зносінамі Лукашэнкі з Пуціным. У выдадзенай 5-тысячным накладам кнізе, у вельмі жорсткай манеры і ў лепшых традыцыях чорнага піяру, распавядаецца пра невядомыя (пераважна для расейцаў) розныя гісторыі, зьвязаныя з Лукашэнкам й яго бліжэйшым атачэньнем.
Ці апраўданыя надзеі нашай эліты (перш за ўсё апазыцыйнай) на моладзь? Ці папулярны лёзунг аб тым, што новую Беларусь можа пабудаваць толькі новае пакаленьне -- ці гатовая яна актыўна ўдзельнічаць у палітычных працэсах, усьведамляючы, што іншага выхаду зьмяніць жыцьцё ў сваёй краіне проста няма?
Усе выданьні, якія друкуюць матэрыялы “Белорусской деловой газеты”, так ці іначай прыпыняюць ці папярэджваюць. Іншым шляхам -- законным ці ня вельмі – улады спрабуюць спыніць распаўсюд “БДГ”. Узьнікае ўражаньне, што дзяржава аб’явіла вайну асобна ўзятай газэце. Баявыя дзеяньні ідуць зь пераменным посьпехам.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ «Адраджэньне», прафэсар Юры Хадыка арыштаваны сёньня раніцай. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі паведаміў ягоны сын Канстанцін Хадыка. Палітыка затрымлівалі людзі ў штацкім, без прад’яўленьня аніякіх дакумэнтаў. Юры Хадыку выцягнулі сілком з асабістага аўтамабілю і груба запіхнулі ў іншую машыну й зьвезьлі. Пры гэтым захопнікі паведамілі, што вязуць прафэсара ў РАУС і суд Савецкага раёну Менску. Сын Юры Хадыкі ахарактарызаваў напад на бацьку як «бындыцкі».
Па дамоўленасьці з кіраваньнем гандлю гарвыканкаму міліцыя Барысаву ўзяла пад свой кантроль усе рынкі гораду. Штодзень міліцэйскія нарады будуць сачыць тут ня толькі за грамадзкім парадкам, але і за захаваньнем правілаў гандлю.
У Беларусі павялічаныя памеры дзяржаўных стыпэндыяў. Згодна пастанове Савету Міністраў Беларусі ад 30 траўня 2003 году №716, усе віды дзяржаўных стыпэндыяў моладзі з 1 траўня павялічаныя ў 1,06 разы. Акрамя таго, установам, якія забясьпечваюць атрыманьне вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, прадпісана зрабіць пераразьлік усіх відаў дзяржстыпэндыяў.
Асноўная частка акцыяў ААТ “Крыніца”, “Брэсцкае піва”, “Белсолад” і Полацкага броварнага заводу будзе перададзеная ў даверчае кіраваньне ААТ “Пріорбанк” тэрмінам на 5 гадоў, паведамілі “Интерфаксу” ва ўрадзе Беларусі. Такое рашэньне замацаванае ў пастанове Савету міністраў №759.
І другі па дарагоўлі ў сьвеце. Да такой высновы прыйшлі экспэрты кансалтынгавай кампаніі “Мерсер”, якія правялі ацэнку кошту ў 144 гарадох па ўсёй плянэце. У разьлік прымаліся кошты на жыльлё, харчаваньне, выдаткі на набыцьё вопраткі, а таксама аплата транспарту й забаваў. У сьвеце Масква па дарагоўлі саступае толькі Токіо. Што тычыцца Эўропы, то тут у расейскай сталіцы абсалютнае першынство, далей ідуць Жэнева й Лондан.
Урад Польшчы прыняў рашэньне адкласьці ўвядзеньне візаў для грамадзянаў Расеі, Украіны й Беларусі да 1 кастрычніка 2003 году. Як заявілі ў МЗС Польшчы, гэта зьвязана з тым, што перамовы з расейскім бокам адносна кошту візаў зацягваюцца.
У цэнтральным офісе ААТ "Газпром" 11 чэрвеня адбылася сустрэча старшыні кіраваньня Аляксея Мілера й міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзімера Сямашкі. Як паведамляе прэс-служба газавага холдынгу, бакі абмеркавалі ход выкананьня пагадненьня паміж урадам Расейскай Фэдэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне ад 12 красавіка 2002г. у частцы стварэньня на базе аб’ектаў газатранспартнай інфраструктуры рэспублікі сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства па транспартыроўцы газу. У гэты ж дзень адбылося паседжаньне сумеснай працоўнай групы Беларусі і "Газпрому", у час якога адзначалася, што беларускі бок на дадзены момант не зрабіў афіцыйнай прапановы па ўмовах стварэньня сумеснага акцыянэрнага таварыства.
Пачаў працу сайт “Белавеская пушча – ХХІ стагодзьдзе”, прысьвечаны праблемам абароны й захаваньня Белавескай пушчы – унікальнага кутку дзікай прыроды ў цэнтры Эўропы. Заходзьце на адрэсы http://bp21.org.by или http://bp21.iatp.by. Тут разьмяшчаецца інфармацыя пра прыроду, гісторыю й значэньне Белавескай пушчы для сусветнай супольнасьці. Тут Вы даведаецеся пра апошнія навіны з месца падзеяў, пазнаёміцеся з публікацыямі пра пушчу ў прэсе й з зваротамі грамадзкасьці ў міжнародныя арганізацыі з заклікам абараніць Белавескую пушчу. Калі неабходна -- паглядзіце Канвэнцыі й заканадаўчыя дакумэнты, у якіх замацаваныя асноўныя правілы аховы й кіраваньня асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі (ААПТ). А ў галерыі фотаздымкаў вы пабачыце дзікі Белавескі лес ў яго некранутай прыгажосьці, населены ўнікальнымі відамі расьлінаў і жывёлаў. Таксама ў галерыі ёсьць фота турыстычных аб’ектаў Нацыянальнага парку.
Азартным гульцам зараз давядзецца хадзіць у палюбённыя ўстановы не інакш як з пашпартам або іншым дакумэнтам. Інакш выйгрышу ў памеры звыш тысячы базавых велічыняў сталым наведвальнікам гульнёвых дамоў не атрымаць.
Дзёрзкае злачынства адбылося ў Магілёве супраць асабістай маёмасьці супрацоўнікаў абласнога Ўпраўленьня ўнутраных справаў. Ад рук зламысьленікаў пацярпелі 15 прыватных аўтамабіляў.
Віцебск застаецца лідэрам па ўзроўні беспрацоўя сярод абласных цэнтраў Беларусі. За пяць месяцаў гэтага году на віцебскіх прадпрыемствах скрочана больш за дзьве тысячы чалавек. Як паведаміў БелаПАН дырэктар гарадзкога цэнтру занятасьці (ГЦЗ) Павал Новікаў, па стану на 1 чэрвеня афіцыйны статус беспрацоўнага мелі 9153 чалавек, узровень беспрацоўя склаў 5,55% эканамічна актыўнага насельніцтва гораду. За пяць месяцаў у гарадзкім цэнтры занятасьці ў якасьці беспрацоўнага зарэгістраваліся 5432 чалавек; у сярэднем з пачатку 2003 году штомесяц рэгістравалі 1086 гараджанаў.
13 чэрвеня “палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні зьмены й дапаўненьні ў закон “Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Зьмены прыводзяць закон у адпаведнасьці з прэзыдэнцкімі дэкрэтамі ад 17 кастрычніка 2001 году №25 “Аб павышэньні ролі навукі й рэфармаваньні Нацыянальнай акалдэміі навук Беларусі” і ад 5 сакавіка 2002 году №7 “Аб удасканальваньні дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры навукі”. Згодна з дэкрэтам Акадэміі навук надаюцца функцыі дзяржаўнага органа кіраваньня.
Ранга хаўрусьніка дае Беларусі дзівосныя прывілеі ў Расеі. Цэнтрабанк другі раз падоўжыў крэдыт Нацыянальнаму банку рэспублікі на падтрымку яе валюты. А банк-хаўрусьнік разьмяшчае гэтыя сродкі ў расейскіх банках, зарабляючы на дэпазітах болей, чым яму каштуе займ. У ліпені 2001 году, у чэрвені й лістападзе 2002 году, ЦБ выдаў роўнымі траншамі Нацбанку 4,5 млрд. руб. Крэдыт прызначаны для стабілізацыі беларускага «зайчыка», тэрмін пагашэньня – год.