Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Азартным гульцам зараз давядзецца хадзіць у палюбённыя ўстановы не інакш як з пашпартам або іншым дакумэнтам. Інакш выйгрышу ў памеры звыш тысячы базавых велічыняў сталым наведвальнікам гульнёвых дамоў не атрымаць.
Гэтае новаўвядзеньне прынятае Міністэрствам спорту й турызму, якое вырашыла ўнесьці дапаўненьні ў Палажэньне аб парадку ўтрыманьня казіно. Дакумэнтам таксама прадугледжана, што суб’екты гаспадараньня, якія займаюцца ўтрыманьнем казіно, пры выплаце ў касе наяўных грошай гульцу ў памеры ня менш за тысячу базавых велічыняў абавязаныя рэгістраваць гэтыя выплаты ў часопісе ўліку й накіроўваць у падаткавы орган інфармацыю аб выплатах, паведамляе агенцтва “Минск-Новости”.