Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» пачакае да 18 чэрвеня 11:52, 16/06/2003, АБН
У цэнтральным офісе ААТ "Газпром" 11 чэрвеня адбылася сустрэча старшыні кіраваньня Аляксея Мілера й міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзімера Сямашкі. Як паведамляе прэс-служба газавага холдынгу, бакі абмеркавалі ход выкананьня пагадненьня паміж урадам Расейскай Фэдэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне ад 12 красавіка 2002г. у частцы стварэньня на базе аб’ектаў газатранспартнай інфраструктуры рэспублікі сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства па транспартыроўцы газу. У гэты ж дзень адбылося паседжаньне сумеснай працоўнай групы Беларусі і "Газпрому", у час якога адзначалася, што беларускі бок на дадзены момант не зрабіў афіцыйнай прапановы па ўмовах стварэньня сумеснага акцыянэрнага таварыства.
У адпаведнасьці з падпісанымі па выніках паседжаньня пратаколам, беларускі бок узяў на сябе забавязкі да 18 чэрвеня 2003г. прадставіць у "Газпром": сьпіс аб’ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці ААТ "Белтрансгаз" з вызначэньнем іх балянсавага кошту, сьпіс аб’ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі (і адпаведны плян выдаткаў), прагноз разьвіцьця ААТ "Белтрансгаз" да 2015г., афіцыйную інфармацыю аб дзейных на дадзены час у Беларусі коштах на прыродны газ і тарыфах на яго транспартыроўку, а таксама прагноз іх зьмены да 2015г. Прапановы па ўдзелу ААТ "Газпром" у сумесным акцыянэрным таварыстве з пазначэньнем велічыні пакету акцыяў, яго кошту й дадатковых умоваў беларускі бок можа падрыхтаваць толькі да 30 чэрвеня 2003г. Чарговае паседжаньне працоўнай групы бакі дамовіліся правесьці ў Менску для разгляду папярэдніх разьлікаў па пытаньні ўваходжаньня "Газпрома" ў сумеснае прадпрыемства. Дата паседжаньня будзе вызначаная дадаткова.