Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дуглас Дэвідсан: Беларусь ізалюе сябе 11:05, 16/06/2003, Пераклад: прэс-цэнтар Хартыі’97
Намесьнік кіраўніка місіі ЗША ў Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан выступіў 12 чэрвеня ў Вене з заяваю, у якой раскрытыкаваў сытуацыю з свабодай слова ў Беларусі. У прыватнасьці, амэрыканскі палітык заявіў пра занепакоенасьць ураду сваёй краіны ў сувязі з закрыцьцём у Беларусі яшчэ дзьвюх незалежных выданьняў -- “Эхо” і “Навінкі”. “Закрыцьцё друкаваных выданьняў зьяўляецца прызнакам таго, што прагрэс у выкананьні дэмакратычных рэформаў, на якія ўсе мы спадзяваліся й падтрымлівалі, усё яшчэ не знаходзяцца на павестцы для беларускіх уладаў. Бесцырымонны перасьлед свабоднай прэсы зьяўляецца часткай сыстэматычных парушэньняў патрабаваньняў АБСЭ. Сытуацыя з свабодай вераспавяданьня, прэсы, а таксама правамі беларусаў на свабоднае выказваньне думкі не прасунулася ні на крок наперад у параўнаньні зь леташней сытуацыяй. У чарговы раз Беларусь ізалюе сябе ад стандартаў свабодных грамадзтваў”, -- заявіў Дуглас Дэвідсан. Прапануем Вашай увазе тэкст заявы цалкам.
“Офіс АБСЭ ў Менску паведамляе, што дзейнасьць яшчэ дзьвюх незалежных газэтаў - “Эхо” і “Навінкі” - была прыпыненая. Дзейнасьць “Эхо” была часова спыненая за парушэньні, зьвязаныя з рэгістрацыяй імя й зьместу. “Навінкі” – за дыскрэдытацыю прэзыдэнта. Расьсьледаваньне выпадку з трэцім выданьнем «Салідарнасць» матывуецца парушэньнямі правілаў рэклямы. Офіс газэты быў зачынены.
На мінулым тыдні Расейская Фэдэрацыя перасьцерагала Злучаныя Штаты ад крытычных камэнтараў адносна газэтаў, чыя дзейнасьць прыпыненая й справа якіх усё яшчэ разглядаецца судом. Аднак судовыя зыскі супраць яшчэ адной незалежнай газэты - “БДГ” - былі прыпыненыя на няпэўны тэрмін.
Як адзначае офіс АБСЭ ў Менску “дадзеныя выпадкі не зьяўляюцца згадваньнем асобных ініцыдэнтаў, але уяўляюць сабой палітыку сыстэматычнага перасьледу свабоды СМІ”. Такая палітыка павінна стаць вядомай для Сталай Рады.
Злучаныя Штаты засмучаныя тым фактам, што беларускае кіраўніцтва ўзялося зноў за старое. Нядаўняе закрыцьцё друкаваных выданьняў зьяўляецца прызнакам таго, што прагрэс у выкананьні дэмакратычных рэформаў, на які ўсе мы спадзяваліся й падтрымлівалі, усё яшчэ не знаходзяцца на павестцы дня беларускіх уладаў.
Бесцырымонны перасьлед свабоднай прэсы зьяўляецца часткай сыстэматычных парушэньняў патрабаваньняў АБСЭ. Сытуацыя з свабодай вераспавяданьня, прэсы, а таксама правамі беларусаў на свабоднае выказваньне думкі не прасунулася ні на крок наперад у параўнаньні зь леташней сытуацыяй. У чарговы раз Беларусь ізалюе сябе ад стандартаў свабодных грамадзтваў.
Злучаныя Штаты выказваюць падзяку офісу АБСЭ ў Менску за тое, што інфармуе Сталую Раду. Мы заклікаем беларускі ўрад захоўваць патрабаваньні АБСЭ й зьняць усе абмежаваньні зь незалежных СМІ Беларусі. Мы спадзяемся, што менскі офіс і прадстаўнік па свабодзе СМІ будуць і надалей інфармаваць нас пра падзеі, як станоўчыя, так і адмоўныя, а таксама дапамогуць знайсьці ключ да вырашэньня праблемы, зьвязанай з пагаршэньнем сытуацыі з свабодай СМІ ў Беларусі”.