Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хадыка можа правесьці ў турме цэлы месяц 15:00, 16/06/2003
“Артыкул “непавага да суда” таксама прадугледжвае арышт ад 15 сутак. Такім чынам, Юры Хадыку пагражае пэрспэктыва знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку цягам месяца”, -- лічыць юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Нагадаем, што намесьнік старшыні БНФ «Адраджэнне», прафэсар Юры Хадыка быў дастаўлены сёньня супрацоўнікамі міліцыі ў спэцпрыёмнік- разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна для адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у Народным маршы «За лепшае жыцьцё!». Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску Хадыку аб’явілі, што ён абвінавачваецца ў «непавазе да суда». Суд па новым абвінавачваньні адбудзецца 2 ліпеня. Як раз у гэты дзень завяршаюцца 15 сутак арышту, да якіх Юры Хадыкы быў завочна асуджаны 19 траўня судзьдзём Русланам Казадаевым.