Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На гербе Магілёву застанецца «Пагоня»
11:53, 16/06/2003, Алег Улевіч, «КП в Беларуси»

Герб Магілёву быў падараваны “за гераічны”, як лічылася ў 18 стагодзьдзі, учынак. Магілёўцы зьнішчылі ўсю расейскую залогу ў горадзе. “Як прымаць такі герб? -- асьцярожнічаюць чыноўнікі. – Мы ж нібыта будуем “саюзную дзяржаву”, а тут такая гісторыя”.

А гісторыя такая. У час вайны Расеі й Рэчы Паспалітай магілёўцы, спадзяючыся на спакойнае жыцьцё, адкрылі маскоўскім войскам гарадзкую браму. Праз некаторы час, калі зразумелі, што пры новай уладзе жыць стала горш, вырашыліся на паўстаньне. Апошняй кропляй была бойка паміж бабуляй і стральцом, які паспрабаваў адняць у яе бохан хлеба. Бурмістар Леановіч выйшаў на вежу ратушы, падняў шаблю й крыкнуў: “Час!” Усіх акупантаў мяшчане перабілі. За гэтае паўстаньне чальці магістрату атрымалі шляхецтва, а горад у 1661 годзе быў узнагароджаны новым гербам. “Герб Магілёву – гэта ўнікальная зьява, - кажа Анатоль Цітоў, аўтар кнігі “Геральдыка беларускіх месцаў”. – Дзяржаўны герб вельмі рэдка выкарыстоўваецца ў гарадзкім сымбалі. Гэта азначае, што Магілёў прыраўнялі ў правох з сталічнай Вільняй”.

Калі гаворка зайшла пра рэгістрацыю герба, Магілёўскі гарвыканкам хацеў замяніць яго іншым, з нэйтральнай легендай. Было створана каля тузіна варыянтаў, але мясцовыя дэпутаты й магілёўцы адстаялі герб з “Пагоняй”. “Я здаў пазыцыі ў гэтым пытаньні, герб застаецца ранейшым”, -- заявіў старшыня гарвыканкаму Віктар Шорыкаў. У панязелак Геральдычная рада атрымала з Магілёўскага гарвыканкаму дакумэнты з просьбай зацьвердзіць выпакутаваны сымбаль гораду.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: