Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча адклала ўвядзеньне візавага рэжыму да 1 кастрычніка 11:52, 16/06/2003, РБК
Урад Польшчы прыняў рашэньне адкласьці ўвядзеньне візаў для грамадзянаў Расеі, Украіны й Беларусі да 1 кастрычніка 2003 году. Як заявілі ў МЗС Польшчы, гэта зьвязана з тым, што перамовы з расейскім бокам адносна кошту візаў зацягваюцца.
Перш плянавалася, што візавы рэжым для грамадзянаў трох суседніх з Польшчай краінаў будзе ўведзены з 1 ліпеня 2003 г. Такімі мерамі Польшча, якая ў траўні 2004 г. увойдзе ў склад Эўрапэйскага зьвязу, спрабуе ўзмацніць бясьпеку сваіх усходніх межаў. Згодна дзейнаму зараз у Польшчы заканадаўству, грамадзяне Расеі, Украіны й Беларусі могуць у бязьвізавым рэжыме знаходзіцца на польскай тэрыторыі да трох месяцаў. У 2002 г. Польшчу з рознымі мэтамі наведалі 12 млн. жыхароў гэтых трох краінаў.