Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Взобравшись на стену, вы можете обнаружить,
Что ваша лестница стоит не с той стороны. Автор неизвестен
Еще совсем недавно казалось, что объединительные порывы российских и белорусских интеграторов стихли навсегда: Лукашенко понял, что на российский престол хватает претендентов и в самой России, а Путин, трезво оценив ситуацию, осознал, что такой кусок, как Беларусь, его стране не проглотить. Но, в итоге, оказалось, что это всего лишь «колониальная пауза», предусмотренная для демонстрации бусинок и стеклышек, в обмен на которые белорусские «индейцы» отдадут нефтеперерабатывающие предприятия, калий и средства коммуникаций.
Беларускія палітычныя партыі -- Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя працы й Партыя камуністаў Беларуская -- заявілі аб стварэньні ў Беларусі ўмоваў для ліквідацыі апазыцыйных палітычных партыяў.
Каб прадухіліць напад з выкарыстаньнем зброі масавага забойства, Эўрапэйскі зьвяз больш не выключае ў якасьці апошняга сродку нанясеньне прэвэнтыўнага ўдару. Аднак перад гэтым павінны быць скарыстаныя ўсе мірныя магчымасьці, якія заключаюцца ў кантролі над узбраеньнем, заявілі ў панядзелак у Люксамбургу міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ. Акрамя таго, Рада Бясьпекі ААН павінна іграць вырашальную ролю ў барацьбе супраць распаўсюду ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі.
Інфармацыя паступае жорсткая: у галоднай Паўночнай Карэі людзі прадаюць і набываюць чалавечыну. Дзяцей выкрадаюць, забіваюць, а іх мяса прадаюць. Магчыма, ахвярай гэтай практыкі сталі тысячы зьніклых бяз вестак. Таксама гаворыцца пра выпадкі, калі людзі разрываюць сьвежыя магілы і прадаюць трупы на рынках ці ў рэстарацыях. Пра гэта паведамляе арганізацыя па аказаньні дапамогі бежанцам North Korean Refugees Assistance Fund (NKRAF). Арганізацыя, якую ачольваюць кітайцы і эмігранты-карэйцы абапіраецца на дадзеныя, якія атрыманыя ў час апытаньняў каля 200 уцекачоў.
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству «Марат» у зыску супраць Міністэрства інфармацыі ў сувязі зь неправамоцным, як лічыць выдавецтва, вынясеньнем «Белорусской деловой газете» папярэджаньня за публікацыю артыкула «Барский имидж» («БДГ» ад 18.04.2003 г.)
Раніцай 16 чэрвеня больш за дзьвесьце дробных камэрсантаў з усіх чатырох рынкаў Барысаву разам з актывістамі свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў (СПП) і руху супраціву ЗУБР прыйшлі на Цэнтральную плошчу.
Алена Бонэр: Уладзімер Пацёмкін 12:23, 17/06/2003, Алена Бонэр, The Wall Street Journal, пераклад: Фядотаў Віктар, ИноСМИ.Ru
Нялёкка кіраваць спадчынай вялікага чалавека, у асаблівасьці, калі зло, супраць якога ён змагаўся і якое нярэдка перамагаў, пасьля ягонай сьмерці вяртаецца з жаданьнем адпомсьціць. Вось чаму я нядаўна з шкадаваньнем й гневам была вымушаная адмовіцца ад пляну ўзьвядзеньня помніку майму памерламу мужу, Андрэю Сахараву, у яго роднай Маскве. Бо мне вядома, што Андрэй перавярнуўся б у труне, калі б я дазволіла яго імені й яго вобразу стаць часткаю пацёмкінскай вёскі, якую расейскі ўрад спрабуе пабудаваць для лагоднага Захаду.
17 чэрвеня а 11.00 Вышэйшы гаспадарчы суд (вул. Валадарскага, 8, кабінэт 223) пачаў разглядаць скаргу рэдакцыі "Белорусской деловой газеты" на папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, вынесенае 20 траўня (матэрыял "Барский имидж" (№57 ад 18.04.2003).
Бацькам навучэнцаў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа забаранілі праводзіць пікеты ў заяўленых месцах. Нагадаем, што бацькі ліцэістаў намерваліся праводзіць пікеты з 19 па 27 чэрвеня ў Міхайлаўскім скверы сталіцы ці па адрасу Савецкая,9. Але зь Менгарвыканкаму яны атрымалі стандартны адказ – пікетаваньне дазволенае на плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Пры гэтым Менгарвыканкам спаслаўся на дэкрэт прэзыдэнта аб правядзеньні масавых акцыяў – нягледзячы на тое, што пікет ім не зьяўляецца. Сёньня ў ліцэі адбудзецца бацькоўскі сход – будуць вырашаць, што рабіць у сувязі з такімі адказамі.
сказаў адзін з навучэнцаў Коласаўскага ліцэю на сутрэчы зь міністрам адукацыі Пятром Брыгадзіным. У Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа Брыгадзін правёў больш за гадзіну. Слухаючы выступы бацькоў і выкладчыкаў, часта пагаджаўся, ківаў галавой. А дзяўчынка ў залі плакала наўзрыд у татава плячо. Праз шэрагі ёй перадавалі таблеткі валідолу. Хлопчык-выпускнік ля сьцяны, ужо на галаву вышэй за маму, ледзь стрымліваў сьлёзы.
“Закладаецца пэўны пароль імя ў інтэрнэце, і пэўная інфармацыя на тэрыторыі Беларусі распаўсюджвацца ня будзе”. Гэтая фраза з інтэрвію міністра інфармацыі Беларусі Міхаіла Падгайнага менскаму праўрадаваму штотыднёвіку “Обозреватель” беларускімі прыхільнікамі свабоды слова ўспрынятая як рэальная пагроза”.
Беларускі спадарожнік павінен быць запушчаны на калязямную арбіту ў канцы 2005 году. Такую задачу Аляксандар Лукашэнка паставіў учора ў час сустрэчы з прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Міхаілам Мясьніковічам. У час гэтай сустрэчы Мясьніковіч распавёў кіраўніку дзяржавы аб завяршэньні распрацоўкі тэхнічна-эканамічнага абгрунтаваньня стварэньня ў рэспубліцы касьмічнай сыстэмы. Як заявіў М.Мясьніковіч, усе працы, зьвязаныя з распрацоўкай спадарожніка, павінны быць завершаныя ў 2005 годзе.
Паліграфічнае РУП «Красная звезда» на гэтым тыдні зноў адмаўляецца друкаваць газэту «Салідарнасць». У той жа час, супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю й Міністэрства інфармацыі скончылі праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасьці рэдакцыі. Інспэктары прыпісваюць «Салідарнасці» шэраг парушэньняў, якія могуць пацягнуць за сабой буйныя штрафныя санкцыі.
Беларусь падрыхтуе прапановы па ўдзелу “Газпраму” ў сумесным прадпрыемстве (СП) на базе “Белтрансгазу” з вызначанай велічынёй пакету акцыяў, яго кошту й дадатковых умоваў да 30 чэрвеня.
У Менску ўжо чатыры дні ідзе абмеркаваньне прынцыпаў працы эмісійнага цэнтру “саюзнае дзяржавы”. Пры гэтым яснасьці няма. У канцы мінулага тыдня пасьля тэлефоннай размовы Пуціна з Лукашэнкам і візыту ў Менск міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына зьявілася інфармацыя, што ня будзе ніякай міжбанкаўскай рады, на чым раней настойваў афіцыйны Менск. Два прадстаўнікі Нацбанку Беларусі ўвойдуць у склад ЦБР Расеі, і гэтым паўнамоцтвы беларускага боку абмяжуюцца. Аднак учора на прэс-канфэрэнцыі намесьнік кіраваньня Нацбанку Ўладзімер Сянько абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што “дамоўленасьць аб увядзеньні расейскага рубля з студзеня 2005 году яшчэ канчаткова непрапрацаваная”.
Інстытут прыватызацыі й мэнэджмэнту (ІПМ) пры падтрымцы амэрыканскага фонду СІРЕ завяршае апрацоўку дадзеных апытаньня кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў. На пытаньні экспэртаў ІПМ адказвалі дырэктары й намесьнікі дырэктараў 325 прамысловых прадпрыемстваў, зь якіх траціна -- прыватызаваныя. Вынікі апытаньня стануць добрай ілюстрацыяй стану рэальнага сэктару й якасьці працы ўраду па стварэньні прыцягальнага дзелавога клімату.
43 адсоткі прадпрыемстваў гораду Магілёву зьяўляюцца стратнымі, прычым скараціць іх колькасьць пакуль аніяк не ўдаецца. Напрыклад, з пачатку сёлетнега году растуць страты ў Магілёўскага ААТ “Хімвалакно” - самага буйнога прамысловага прадпрыемства ня толькі гораду, але й вобласьці.
Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даручыў кіраўнікам адміністрацыяў раёнаў у бліжэйшыя два тыдні скласьці канкрэтныя пляны мерапрыемстваў па ўдзелу менчукоў у гарачай пары-2003, пры гэтым асаблівая ўвага будзе надзяляцца гаспадаркам сталічнай вобласьці, асноўным пастаўшчыкам для жыхароў Менску. Міхаіл Паўлаў парэкамэндаваў больш актыўна аткамандзіроўваць на падшэфныя аграпрадпрыемствы асобаў, якія стаяць на ўліку ў службе занятасьці. Нагадаем: у Менску зараз афіцыйна зарэгістравана каля 16 тысячаў беспрацоўных, паведамляе агенцтва «Минск-новости».
Сумеснае беларуска-расейскае абутковае прадпрыемства на базе адкрытага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Чырвоны Кастрычнік” будзе створана ў Віцебску. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” віцэ-прэзыдэнт канцэрну “Беллегпрам” Мікалай Юркевіч.
17 чэрвеня Беларусь можа быць выключанай з кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году. Так званае беларускае пытаньне будзе разгледжанае на паседжаньні ФІФА – Міжнароднай фэдэрацыі футболу.