Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У зыску адмовіць!
12:38, 17/06/2003

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству «Марат» у зыску супраць Міністэрства інфармацыі ў сувязі зь неправамоцным, як лічыць выдавецтва, вынясеньнем «Белорусской деловой газете» папярэджаньня за публікацыю артыкула «Барский имидж» («БДГ» ад 18.04.2003 г.)

У артыкуле “Барский имидж”, на думку Міністэрства інфармацыі, газэта распаўсюдзіла зьвесткі, якія абражаюць гонар й годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што гэта было бліц-апытаньне адносна публікацыі ў расейскай газэце “Мегаполис-экспресс” інтэрвію першай прыгажуні Расеі Сьвятланы Каралёвай, у якім яна распавядае пра сваё знаёмства з Аляксандрам Лукашэнкам і вечар, які яна правяла ў яго рэзыдэнцыі. Больш за ўсё Міністэрства інфармацыі абурыла тое, што Аляксандар Лукашэнка не адпускаў прыгажуню дадому. “Он сказал: "Какой поезд? Завтра утром полетите на моем личном самолете”, -- прызналася Сьвятлана Каралёва расейскай газэце. “БДГ” усяго толькі даслоўна яе працытавала.

Напэўна, Міністэрства інфармацыі, якое рыхтавала Закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфарамцыі” забыла, што гэты самы закон вызваляе выданьне ад адказнасьці ў выпадку цытаваньня ці спасылкі на іншыя СМІ, словам, адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі нясе яе першы распаўсюднік, у дадзеным выпадку – “Мегаполис-экспресс”.

Аднак Вышэйшы гаспадарчы суд палічыў прэтэнзіі Мінінфармацыі абсалютна правамоцнымі і прызнаў, што газэта сапраўды закранула гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі, і пастанавіў: у зыску адмовіць.

Нагадаем, што 20-22 траўня "Белорусская деловая газета" і яе дадатак атрымалі тры папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі. Зь іх два папярэджаньні -- уласна "БДГ" і адно – дадатку «БДГ. Для служебного пользования». Папярэджаньні сталі падставаю для закрыцьця газэтаў на тры месяцы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: