Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Раніцай 16 чэрвеня больш за дзьвесьце дробных камэрсантаў з усіх чатырох рынкаў Барысаву разам з актывістамі свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў (СПП) і руху супраціву ЗУБР прыйшлі на Цэнтральную плошчу.
У гарвыканкам адразу накіраваліся на перамовы прадстаўнікі СПП Віктр Гарбачоў, Андрэй Клімковіч і Мікалай Віторскі. Удзельнікі сходу патрабавалі вяртаньня іх тавара, які на мінулым тыдні быў канфіскаваны кантралёрамі Менскага абласнога ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю на рынку “Стадыён” і Новабарысаўскім рынку ў сямі камэрсантаў. Прычына канфіскацыі -- адсутнасьць у прадпрымальнікаў сэртыфікатаў якасьці.
Як патлумачылі “чаўнакі”, каб аформіць такія сэртыфікаты на дробны опт, патрабуецца некалькі тыдняў. Гэтаксама шмат часу трэба, каб аформіць іншыя дакумэнты, перадае БелаПАН. Удзельнікі перамоваў паведамілі, што ні пра што з кіраўнікамі “вэртыкалі” не дамаўляліся: мясцовая адміністрацыя падкрэсьлівае сваю недатычнасьць да арганізацыі праверкі і раіць прафсаюзным актывістам шукаць праўду ў сталіцы. Другі паход 30 гандляроў па выканкамаўскіх кабінэтах таксмама не займеў посьпеху. Прадпрымальнікі вырашылі да 30 чэрвеня дабівацца вяртаньня канфіскаваных тавараў. Калі гэта не прынясе вынікаў, з 1 ліпеня пачнецца бестэрміновы страйк.