Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь можа стаць ізгоям усясьветнага футболу
11:11, 17/06/2003, Радыё Свабода

17 чэрвеня Беларусь можа быць выключанай з кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году. Так званае беларускае пытаньне будзе разгледжанае на паседжаньні ФІФА – Міжнароднай фэдэрацыі футболу.

Сёньня ў Цюрых накіроўваецца вялікая дэлегацыя беларускага спартовага чынавенства. Тут і старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу, ён жа дзяржсакратар Генадзь Нявыглас, міністар спорту і турызму Юры Сівакоў ды іншыя. У складзе групы ёсьць адмысловец-юрыст. І гэта невыпадкова. ФІФА заўтра абмяркуе сытуацыю ў Фэдэрацыі футболу Беларусі.

Нагадаем, што пры канцы сакавіка замест былога старшыні фэдэрацыі Георгія Фёдарава быў абраны новы – Генадзь Нявыглас. Кіраўніцтва ўсясьветнага і эўрапейскага футолу палічыла, што на выбарах былі груба парушаныя дэмакратычныя працэдуры, што супярэчыць правілам ФІФА і УЕФА. Калі Беларусь будзе выключаная з гэтых арганізацыяў, гэта азначае, што яна аўтаматычна прыпыніць удзел у кваліфікацыйным турніры пяршынства Эўропы 2004 году, дзе нашай камандзе яшчэ трэба згуляць з чэхамі і малдаванамі.

Такі прэцэдэнт ужо быў у Азэрбайджане. Прычым, гэтая краіна пацярпела з тых жа самых прычынаў. І таму Азэрбайджан мусіў правесьці новую выбарчую канфэрэнцыю, якая адпавядала правілам ФІФА. Толькі пасьля гэтага фэдэрацыя футболу Азэрбайджану была амніставаная.

Цяжка сказаць, ці чакае і Беларусь такі прысуд. Наколькі я ведаю, калі заўтра рашэньне ня будзе прынятае, дык пытаньне перададуць на разгляд адмысловаму камітэту ФІФА, які ўзначальвае старшыня фэдэрацыі футболу Расеі Вячаслаў Каласкоў. І тут афіцыйны Менск спадзяецца на ягоную падтрымку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: