Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь падрыхтуе прапановы «Газпрому» да канца чэрвеня 14:59, 17/06/2003, Интерфакс
Беларусь падрыхтуе прапановы па ўдзелу “Газпраму” ў сумесным прадпрыемстве (СП) на базе “Белтрансгазу” з вызначанай велічынёй пакету акцыяў, яго кошту й дадатковых умоваў да 30 чэрвеня.
Як паведамляе прэс-служба "Газпраму", у час паседжаньня сумеснай працоўнай групы Беларусі і "Газпраму" па супрацоўніцтве ў газавай сфэры, беларускі бок не рабіў афіцыйнай прапановы па ўмовах стварэньня сумеснага акцыянэрнага таварыства.
У той жа час, паводле дадзеных прэс-службы, Беларусь забавязалася да 18 чэрвеня падаць “Газпраму” сьпіс аб’ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці “Белтрансгазу” з пазначэньнем іх балянсавага кошту, сьпіс аб’ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі, прагноз разьвіццья беларускай кампаніі да 2015 году.
Акрамя таго, Беларусь падасьць афіцыйную інфармацыю аб дзеючых на дадзены час у Беларусі коштах на прыродны газ і тарыфах на яго транспартыроўку, а таксама прагноз іх зьмены да 2015 году.
Чарговае паседжаньне працоўнай групы бакі дамовіліся правесьці ў Менску для разгляду папярэдніх разьлікаў па пытаньні ўваходжаньня “Газпраму” ў сумеснае прадпрыемства. Дата паседжаньня будзе вызначаная дадаткова, паведамляе прэс-служба “Газпраму”.
Пытаньне аб стварэньні СП абмяркоўвалася ў мінулую сераду ў Маскве таксама ў час сустрэчы старшыні кіраваньня “Газпраму” Аляксея Мілера й міністра энэргетыкі Беларусі Ўладзімера Сямашкі. Стварэньне такога СП прадугледжвае міжурадавае пагадненьне аб пашырэньні супрацоўнцітва ў газавай галіне, заключанае Расеяй і Рэспублікай Беларусь 12 красавіка 2002 году.