Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«У звычайную школу мяне павядуць пад аўтаматамі», -
11:07, 17/06/2003, «КП в Беларуси»

сказаў адзін з навучэнцаў Коласаўскага ліцэю на сутрэчы зь міністрам адукацыі Пятром Брыгадзіным. У Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа Брыгадзін правёў больш за гадзіну. Слухаючы выступы бацькоў і выкладчыкаў, часта пагаджаўся, ківаў галавой. А дзяўчынка ў залі плакала наўзрыд у татава плячо. Праз шэрагі ёй перадавалі таблеткі валідолу. Хлопчык-выпускнік ля сьцяны, ужо на галаву вышэй за маму, ледзь стрымліваў сьлёзы.

“І мы, і дзеці задаволеныя Коласам. Патлумачце, чым ён не задавальняе вас?” – патрабавалі бацькі. Зьдзіўлялася й намесьнік дырэктара Ірына Сідарэнка: “Ліцэй працуе ў рэжыме разьвіцьця. У нас геамэтрычная прагрэсія посьпехаў. Навошта на піке ўстановы мяняць кіраўніка?” У адказ міністар заявіў, што проста ідзе “ратацыя кадраў”.

Уладзімер Раманцаў, старэйшы сын якога ўжо навучаецца ў ліцэі, а двое малодшых сёлета сюды паступаюць, казаў, што для дзяцей беларускамоўных сем’яў ліцэй – адзіная сярэдняя навучальная ўстанова ў Менску, дзе яны пачуваюць сябе камфортна: “Мы памянялі чатыры школы, пакуль прыйшлі сюды. Паўсюль зачыняюць беларускія клясы. Кожны раз гэта стрэс. З расейскай школы дзіцёнак прыходзіць разьбітым. Яму блага. Ён увесь час перакладае з расейскай на беларускую”.

“Калі Колас ідзе па калідоры, мы не баімося запытаць у яго колькі часу. Мы пакідаем сумкі ля кабінэтаў. Бо мы ведаем, што зь імі нічога ня здарыцца. На ўроках літаратуры мы пішам вершы. Ні ў адной школе няма такой атмасфэры. І зараз я ня ведаю, што будзе са мной у верасьні. У звычайную школу мяне павядуць пад аўтаматамі. І няма гарантыі, што праз тры дні я там не павешуся”, -- на словы студэнта ІІІ курсу Глеба Лабадзенкі, міністар запэўніў: “Не хвалюйся, увосень пойдзеш у ліцэй”.

Пасьля размовы сам насам з Пятром Брыгадзіным Уладзімер Колас прызнаўся: “Мне далі зразумець, што я не застануся на гэтай пасадзе ні пры якіх абставінах. Але міністар сказаў, што кандыдатура прызначанага дырэктара можа быць перагледжанай”.

Разам з Коласам зь ліцэю зьбіраюцца зыходзіць лепшыя выкладчыкі. Бацькі ў разгубленасьці. Што будзе зь ліцэям, пакуль дакладна сказаць ніхто ня можа. Пётар Брыгадзін ня выключыў магчымасьць яго пераводу ў недзяржаўны статус. Але ў бліжэйшыя два месяцы пачнецца перавод ліцэю ў рукі Менгарвыканкаму. Хутчэй за ўсё, увосень Коласаўскі ліцэй “прапішуць” у будынку ліцэю БДУ. Бо ўласны будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.

19 чэрвеня ліцэісты з бацькамі зьбіраюцца выйсьці на пікеты з патрабаваньнем не разбураць ліцэй і пакінуць свайго дырэктара.


ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: