Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд ліквідаваў «Грамадзянскія ініцыятывы»
15:52, 17/06/2003

17 чэрвеня Гомельскі абласны суд вынес рашэньне па зыску ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму аб закрыцьці абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы». Упраўленьне юстыцыі сьцьвярджала, што ў часе праверкі былі выяўленыя факты сыстэматычнага парушэньня грамадзкім аб’яднаньнем уласнага статуту й заканадаўства краіны. У прыватнасьці, «Грамадзянскія ініцыятывы» абвінавачваліся ў нямэтавым выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі. І хаця па выніках комплекснай праверкі (у студзені 2003 году) супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі такіх парушэньняў не знайшлі, суд прызнаў аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы» віноўным у парушэньні прэзыдэнцкага дэкрэту аб нямэтавым выкарыстаньні бязвыплатнай замежнай дапамогі.

Акрамя таго, суд устанавіў, што “Грамадзянскія ініцыятывы” выдавалі і распаўсюджвалі агітацыйныя матэрылы, парушалі статут арганізацыі ў частцы прыёму й выключэньня сябраў аб’яднаньня, а таксама стварэньня арганізацыйных структураў -- такіх як рэсурсны экспэртна-аналітычны цэнтр й моладзевы клюб.

На падставе гэтых высноваў суд прыняў рашэньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.

Як перадае БелаПАН, кіраўніцтва аб’яднаньня і адвакат лічыць рашэньне суда абсурдным і рыхтуецца падаваць апеляцыю ў Вярхоўны суд краіны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: