Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь: Аўтакрат на кароткім павадку
15:33, 18/06/2003, Бурхард Бішаф, Die Presse


 ПАЛIТЫКА 

Ці тое яшчэ будзе
15:55, 18/06/2003, Радыё Свабода

Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт выдаў зборнік прамоваў Аляксандра Лукашэнкі. Зборнік пад назовам “Выхаваньне ў сыстэме бесьперапыннае мэдычнае адукацыі” выдадзены накладам 100 паасобнікаў на сродкі ўнівэрсытэту. Укладальнікам гэтага зборніку, прызначанага дзеля ідэялягічнага выхаваньня студэнтаў, стаўся рэктар мэдунівэрсытэту Аляксандар Касінец - даверчая асоба Аляксандра Лукашэнкі ў часе былых прэзыдэнцкіх выбараў.

Беларус ці Ржавы Цьвік
15:54, 18/06/2003, Уладзімер Кобец, каардынатар руху ЗУБР

У Эўропе сьвята – Чэхія адразу пасьля Польшчы й Літвы сказала “так” уступленьню ў Эўразьвяз. Менавіта зараз, а не ў далёкім 1945-м, для гэтых краінаў скончылася Другая сусьветная вайна, завяршыўся пэрыяд нестабільнасьці і няпэўнасьці. Наперадзі – дабрабыт і эканамічны рост, свабода й бясьпека. Пра што думаем мы, гледзячы на чужое сьвята збоку?

Лёс ірацкага амбасадара застаецца невядомым
15:53, 18/06/2003

Ірацкі бок не зьвяртаўся ў МЗС Беларусі з афіцыйнымі нотамі “па пытаньні дыпляматычных зносінаў”. Пра гэта заявіў “Интерфаксу” сёньня начальнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Камэнтаваць “бягучую сытуацыю” з дыпляматычным прадстаўніцтвам Іраку ў Беларусі МЗС рэспублікі “лічыць некарэктным”. Як раней паведамлялася, кааліцыйныя ўлады Іраку разаслалі прадпісаньні амбасадарам, якія прадстаўлялі Ірак у розных дзяржавах пры Садаме Хусэйне, вярнуцца на радзіму “для кансультацыяў”. Паводле інфармацыі “Интерфакса”, такое прадпісаньне атрымалі амбасадары Іраку ў Расеі й Беларусі. Амбасадар Іраку ў Расеі пакінуў Маскву і вярнуўся ў Багдад. Як стала вядома “Интерфаксу” амбасадар Іраку ў Беларусі Сальман Зэйдан не зьвяртаўся ў МЗС з просьбай аб палітычным прытулку, а таксама не паведамляў замежнапалітычнаму ведамству аб намеры пакінуць краіну знаходжаньня.

Аарон Роўдс: Архаічны рэжым пашырае ўплыў
13:03, 18/06/2003

“У Беларусі ўсё больш і больш пашырае ступень свайго ўплыву на грамадзтва, прычым зьневажая ўсе міжнародныя нормы, архаічны рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, -- такую думку выказаў выканаўчы дырэктар Міжнароднай Гэльсынскай фэдэрацыі па правох чалавека Аарон Роўдс у інтэрвію расейскай газэце “Известия” 18 чэрвеня.

Рыхтуецца загад аб ліквідацыі Коласаўскага ліцэю
13:01, 18/06/2003

У Міністэрстве адукацыі Беларусі рыхтуецца загад аб ліквідацыі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Пра гэта вечарам 17 чэрвеня на сходзе бацькоў ліцэістаў заявіў заснавальнік навучальнай установы Ўладзімер Колас, які бязьзьменна кіраваў ліцэем з моманту яго заснаваньня ў 1990 годзе да 27 траўня бягучага году, калі загадам міністра адукацыі ў навучальную ўстанову была прызначаная дырэктарам Тамара Шчэрбачэвіч. Вядома, што заўтра а 9.30 ліцэісты зьбяруцца каля будынка ліцэю, каб адтуль прайсьці да месца правядзеньня акцыі ў абарону сваёй alma mater.

Актывістка ЗУБРа арыштаваная ў час экзамену
12:35, 18/06/2003, ЗУБР

Актывістка руху ЗУБР Тацяна Елавая была арыштаваная сёння раніцай у час здачы экзамену ў школе. Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі Елавой рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менску ад 19 траўня, згодна якому яна была завочна асужаная да 10 сутак арышту. Прычына жорсткага прысуду – удзел у акцыі “Далоў тыранаў”, якая выказвала салідарнасьць зь дзеяньнямі краінаў антыхусэйнаўскай кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатуры. Акцыя прайшла 3 красавіка ля амэрыканскае амбасады. 18-гадовая Тацяна Елавая была арыштаваная, як толькі выйшла з кабінэту пасьля пасьпяховай здачы экзамену па гісторыі Беларусі – яе апошняга экзамену ў школе. Адміністрацыя школы (дырэктарка Галіна Поух)прадэманстравала адданасьць правячаму рэжыму і аказала міліцыі дапамогу ў захопе сваёй вучаніцы.

Сьвятая наіўнасьць
12:32, 18/06/2003, Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Засуджаны на тры гады турмы за фальшаваньне вынікаў леташняга жніва мэханізатар напісаў ліст Лукашэнку. Мэханізатар Пётар Пільневіч лічыць, што кіраўнік дзяржавы проста ня ведае гісторыю пра тое, як пераможцаў спаборніцтва - камбайнэраў - зрабілі злачынцамі. Былы пераможца леташняга жніва мэханізатар клецкага калгасу “Кастрычнік” Пётар Пільневіч кажа, што ўжо не спадзяецца на перамогу ў змаганьні з судовай сыстэмай. Пільневіч падаваў скаргу ў Менскую абласную пракуратуру, але там толькі паспачувалі няўдачліваму мэханізатару, а выносіць пратэст на прысуд Менскага абласнога суду не пажадалі. Нагадаю, мэханізатару далі тры гады турмы быццам за наўмыснае фальшаваньне вынікаў жніва.

Наступны пазоў «БДГ» будзе разглядацца 19 чэрвеня
11:39, 18/06/2003

Судовае разьбіральніцтва па пазову УП “Марат” да Міністэрства інфармацыі аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня, вынесенага “Белорусской деловой газете” за артыкул “Где "леоновские миллионы" адбудзецца 19 чэрвеня 2003 году ў Вышэйшым гаспадарчым судзе па адрасу Валадарскага,8, у залі паседжаньняў. Уваход у залю паседжаньняў па прад’яўленьні пасьведчаньня асобы.

Усім дзякуй. Усе вольныя
11:38, 18/06/2003, Алена Данэйка, Лізавета Паўлава, Известия

"Некалькі гадоў таму я скоса паглядвала на расейскія СМІ, бо бачыла ў іх пагрозу экспансіі на айчыннай іфармацыйнай прасторы. Сёньня толькі з гэтых крыніцаў мы атрымоўваем неадцэнзураваную інфармацыю”, -- сказала "Известиям" прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жана Ліцьвіна. На апошнім зьезьдзе БАЖ у Менску канстатавалі, што абстаноўка ў сфэры беларускіх СМІ надзвычайная.

Кожны трэці чацьвер -- усеагульная палітінфармацыя
11:37, 18/06/2003

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №254 “Аб дзейнасьці інфармацыйна-прапагандовых групаў і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацыяў у ідэалягічнай працы”. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, указ зацьвярджае склад рэспубліканскіх інфармацыйна-прапагандовых групаў і іх кіраўнікоў, дзейнасьць якіх будзе ажыцьцяўляцца ў рамках адзіных дзён інфармаваньня насельніцтва – трэці чацьвер кожнага месяца – па распрацаванай тэматыцыі.

Пройдуць перамовы прэм`ер-міністраў РФ і Беларусі
11:33, 18/06/2003

У рамках эканамічнага форуму ў Пецярбургу пройдуць перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі й Расеі Генадзя Навіцкага й Міхаіла Касьянава. У час сустрэчы мяркуецца абмеркаваць павестку й дату чарговага паседжаньня савету міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі й Расеі, а таксама некаторыя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі РІА "Новости" ў Савеце міністраў Беларусі. 18-20 чэрвеня прэм`ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі будзе знаходзіцца з працоўным візытам у Санкт-Пецярбургу для ўдзелу ў 7 міжнародным эканамічным форуме.

Сталінскі міт, разьвеяны на Сталін-алеі
11:29, 18/06/2003, Барыс Піляцкі, Известия

У сераду спаўняецца палова стагодзьдзя з таго дня, як савецкія войскі падавілі народнае паўстаньне ва Ўсходняй Нямеччыне. З самага пачатку тых падзеяў, 15 чэрвеня 1953 году, і да фіналю – 18 чэрвеня - увесь сьвет сачыў за нероўнай барацьбой бяззбройных бюргераў з вайсковымі часткамі на вуліцах Бэрліну і іншых гарадоў. Толькі ў Савецкім Саюзе, адгароджаным ад Захаду жалезнай заслонай, на тое, што адбывалася ў ГДР, было накладзена найстрогае інфармацыйнае табу.

Cакрэтны пасланец Лукашэнкі наведаў ЗША
11:28, 18/06/2003, Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, фота IREX/Promedia

Прозьвішча сакрэтнага пасланца – Міхаіл Мясьніковіч, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі, былы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта. Паводле “Strategic Forecasting”, ён знаходзіўся ў Вашынгтоне ад 7 да 10 чэрвеня. Аўтары аналізу адзначаюць, што Менск і Вашынгтон візыт не афішуюць. Ніхто быццам не зацікаўлены, каб пра яго ведала Масква, амэрыканскі ўрад хацеў бы запабегчы адмоўнай рэкляме, зьвязанай зь перамовамі з адыёзным рэжымам –саюзьнікам Садама Хусэйна.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Боль, ці Чаму абаронца Радзімы ня можа атрымаць нармальнага лекаваньня
15:45, 18/06/2003, Аляксандар Альхавы, Народная Воля

Давялося мне наконадні як старэйшаму афіцэру ў адстаўцы праходзіць пазаплянавы “тэхагляд” у знакамітым 432-м Галоўным ваенным клінічным шпіталі ў Менску, на вуліцы Варвашэні – флагмане нашай вайсковай лекавай мэдыцыны. Скажу адразу тым, хто ня ведае: установа гэтая прыстойная й маштабная, з даўняй гераічнай гісторыяй (заснаваная ў 1805 годзе) і такімі ж выдатнымі баявымі й працоўнымі традыцыямі. Тут працуюць, праходзяць ваенную службу дзясяткі, сотні высокаклясных адмыслоўцаў—прафэсіяналаў, самаадданых, душэўных і спагадлівых людзей у белых халатах: і дзейных афіцэраў, і тых, хто знаходзіцца ў запасе і ў адстаўцы, і дастаткова шматлікае “войска” грамадзянскіх, вольнанаёмных, якія заслугоўваюць глыбокай павагі й захапленьня (доказам таму – шматлікія водгукі людзей, якія вылячыліся, у кнігах скаргаў і прапановаў – і ў прозе, і ў вершах).

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Суцэльны эстэтызм
15:52, 18/06/2003, Вадзім Хадасоўскі, «Белорусский рынок»

Менскія ўлады, як вядома, адрозьніваюцца асаблівай прыхільнасьцю да вонкавай эстэтыкі. То ім фантан на цэнтральным рынку патрабуецца (толькі кошты ў гандлёвых шэрагах пры гэтым узьлятаюць вышэй за вадзяныя струмяні), то шапікі з магістраляў прыбіраюць, каб выгляд не псавалі (цэнавы эфэкт аналягічны). Зараз чыноўнікі ад эстэтыкі знайшлі для сябе новую нябрудную і, трэба меркаваць, вельмі прыбытковую забаву – зьбіраюцца ўсю вонкавую рэкляму, уключаючы вітрыны, штогод пашпартызаваць на прадмет, зноў такі, яе эстэтычнасьці.

Яшчэ адна дубіна для расправы зь няўгодным бізнэсам
15:10, 18/06/2003, Ірына Крыловіч, «Белорусский рынок»

У шматпакутны праект Дэкрэту прэзыдэнта “Аб ліцэнзаваньні асобных відаў дзейнасьці” будзе ўнесеная норма аб тым, што ліцэнзіі павінны выдавацца з “улікам мэтазгоднасьці” таго ці іншага віда дзейнасьці.

У Пскоўскай вобласьці ўведзеная забарона на беларускую кураціну
14:36, 18/06/2003

Па ўказаньні Дэпартамэнту вэтэрэнарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ на тэрыторыі Пскоўскай вобласьці забаронены ўвоз жывых кур, усіх відаў прадукцыі з курынага мяса, яек, а таксама кармоў і кармавых дабавак для кур зь Беларусі.

«Зайцы» будуць плаціць меней. Праязны падаражэе
12:30, 18/06/2003

З 1 ліпеня штраф за безьбілетны праезд зьменшаць з 7 тысячаў да 2 тысячаў 800 рублёў. Як паведаміў «Комсомольской правде в Беларуси” начальнік упраўленьня транспарту й сувязі Менгарвыканкаму Міхаіл Малахаў, штрафы зьнізяцца зь ініцыятывы «дэпутатаў». Менгарвыканкам выступаў супраць такога рашэньня, бо гэта прывядзе толькі да павелічэньня колькасьці “зайцаў”. “Зараз у месяц мы штрафуем 5-6 тысячаў пасажыраў без квіткоў. А рэальна праверыць кожнага чалавека хаця б раз у месяц немагчыма. Але ўсё ж такі людзі адчуваюць нейкую адказнасьць - у кругленькую суму (амаль у кошт праязнога) выльецца штраф. А з 1 ліпеня штраф будзе складаць 0,2 ад базавай велічыні, 2800 рублёў. Праўда, разам з гэтым на 10% падаражэюць праязныя», -- паведаміў Малахаў. Праязны на чатыры віды транспарту з 1 ліпеня будзе каштаваць 25 тысячаў 300 рублёў замест ранейшых 23 тысячаў.

Пасажыр галасуе за прыватны транспарт
12:27, 18/06/2003, Сяргей Буткевiч, Народная воля

Работнiкi дзяржаўных аўтапаркаў лiчаць (i справядлiва), што прыватнiкi забралi ў iх найбольш забясьпечаную частку пасажыраў, а падатковая служба абураецца паводзiнамi таксiстаў-"нелегалаў" -- кіроўцаў, якiя, не набылі ліцэнзію на перавозкi i, ўхiляючыся ад падаткаў, абслугоўваюць пасажыраў на ўласных машынах.

Спроба самаспаленьня ў Рэчыцкім райвыканкаме
11:56, 18/06/2003

У Рэчыцкім райвыканкаме прадухіленая спроба самаспаленьня, якую спрабаваў зьдзейсьніць 60-гадовы грамадзянін Азэрбайджану. Згодна пратаколу, які склалі на месцы здарэньня супрацоўнікі міліцыі, грамадзянін Азэрбайджану, які стала пражывае ў Беларусі з 1992 году разам з жонкай-пэнсыянэркай, таксама грамадзянкай Азэрбайджану, увайшлі ў прыёмную Рэчыцкага райвыканкаму й пачалі гучна выказваць незадаволенасьць з прычыны атрыманага адказу ў выплаце пэнсіі. Пасьля гэтага мужчына выліў на дыван у прыёмнай распушчальнік з бутэлькі, якую прынёс з сабой, а затым частку вадкасьці выліў на сябе і спрабаваў усё гэта падпаліць. Работнікі райвыканкаму зашкодзілі яму і адабралі запалкі. Тады мужчына выхапіў нож і заявіў, што скончыць жыцьцё самагубствам. Быў прадухілены і гэты інцыдэнт.

Рабочыя «Мазырдрэву» страйкуюць
11:55, 18/06/2003

Рабочыя 3 з 16 асноўных цэхаў ААТ "Мазырдрэў" учора адмовіліся прыступаць да працы. Людзі патрабавалі разьлічыцца зь імі па заробку, пазыкі па якому накапіліся яшчэ з сакавіка.

У бульбы й сала розныя вэктары
11:53, 18/06/2003, Аляксандар Класкоўскі, «Белорусские новости»

Беларусь і Ўкраіна могуць выйсьці на мільярд даляраў ва ўзаемным гандлі. Сёлета таваразварот павялічыўся ўжо на траціну. Так заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы 17 чэрвеня ўкраінскага прэм’ера Віктара Януковіча. Гэты магічны мільярд можа, вядома, уразіць абывацеля: якія тэмпы, які прарыў! Але аналітык возьме статыстыку мінулых гадоў — і скажа: дый гэта не прарыў, а завал. Справа ў тым, што былі лічбы і больш крутыя. У пэрыяд з 1995 па 1998 год наш таваразварот з паўднёвай суседкай стабільна пераўзыходзіў гэты самы мільярд, а пік прыпаў на 97-й год — 1 млрд. 392,9 млн. у пераразьліку на нікчэмную валюту дядзі Сэма. Гэта пасьля ўсё пасыпалася, у тым ліку за леташні год зьехалі ад 723,9 да 562,3 млн., словам, на тую ж траціну, аб прыбаўцы да якой пераможна дакладваем зараз.

Справа беларускіх бандытаў перададзеная ў польскі суд
11:51, 18/06/2003, РИА «Новости»

Пракуратура польскага гораду Гданьску завяршыла ў аўторак расьсьледаваньне дзейнасьці міжнароднай банды, на рахунку якой сем забойстваў, а таксама шматлікія ўзброеныя напады. У банду, што дзейнічала на тэрыторыі Польшчы ў 1997-1999 гадох, уваходзілі 15 чалавек: палякі, двое латыскіх грамадзянаў, беларус, літовец і ярданец. Большасьці зь іх пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, паведаміў пасьля перадачы справы ў суд пракурор акруговай пракуратуры Гданьску Юзэф Федасюк.

Палякам раяць ехаць у Беларусь з сваёй ежай
11:50, 18/06/2003, «КП в Беларуси»

На мінулым тыдні МЗС Польшчы выдаў даведнік “Паляк за мяжой”, у якім чыноўнікі раяць сваім грамадзянам, як падрыхтавацца да вандроўкі ў тую ці іншую краіну, чаго варта апасацца і як пазьбегнуць лішкавых праблемаў. Усяго ў кнізе 200 водгукаў, адзін зь якіх тычыцца Беларусі. Нам было цікава паглядзець на саміх сябе вачыма польскага турыста, які ўпершыню зьбіраецца ў Беларусь і чытае гэтыя рэкамэндацыі. У тэксьце шмат сьмешнага й прыемнага для беларусаў, але некаторыя парады чытаць зусім нявесела.

Беларускі калабок
11:44, 18/06/2003, Наталя Карнелюк, Известия

На сераду заплянаваная нарада ў Аляксандра Лукашэнкі адносна ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”. Як насамрэч гэта будзе адбывацца?

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: