Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Усім дзякуй. Усе вольныя
11:38, 18/06/2003, Алена Данэйка, Лізавета Паўлава, Известия

"Некалькі гадоў таму я скоса паглядвала на расейскія СМІ, бо бачыла ў іх пагрозу экспансіі на айчыннай іфармацыйнай прасторы. Сёньня толькі з гэтых крыніцаў мы атрымоўваем неадцэнзураваную інфармацыю”, -- сказала "Известиям" прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жана Ліцьвіна. На апошнім зьезьдзе БАЖ у Менску канстатавалі, што абстаноўка ў сфэры беларускіх СМІ надзвычайная.

Ніколі яшчэ з часоў здабыцьця сувэрынітэту ціск улады на СМІ ня быў такім жорсткім і бескампрамісным. Апошнім прыкладам стала амаль дэтэктыўная гісторыя, якая здарылася зь “Белорусской деловой газетой” – буйнейшым незалежным выданьнем у найноўшай гісторыі Беларусі.
Канфлікт з уладамі "Белорусской деловой газеты" ("БДГ") і штомесячнага дадатку "БДГ. Для служебного пользования" ("БДГ.ДСП") пачаўся ў траўні. Мінінфармацыі вынесла тры папярэджаньні, якія сталі падставаю для прыпыненьня выданьняў тэрмінам на тры месцы. "БДГ" папярэдзілі за публікацыю бліцапытаньня на тэму, ці можа прэзыдэнт карыстацца самалётам кіраўніка дзяржавы ў асабістых мэтах. У пытаньні цытаваліся радкі з інтэрвію "Міс Расеі" газэце "Мегаполис-экспресс", дзе яна кажа, што Лукашэнка прапаноўваў ёй (і толькі) скарыстацца прэзыдэнцкім самалётам. Мінінфармацыі ўгледзіла ў гэтым пытаньні абразу гонару й годнасьці прэзыдэнта.

Другое папярэджаньне тычыцца матэрыялу з адкрытага судовага працэсу над Міхаілам Лявонавым, былым дырэктарам Трактарнага заводу. Сутнасьць абвінавачваньняў -- публікацыя матэрыялаў крымінальнай справы. Важна, што працэс быў адкрытым, а карэспандэнт “БДГ” меў акрэдытацыю. Але, паводле выдаўца, у мінулым галоўнага рэдактара “БДГ” Пятра Марцава, наступныя падзеі пацьвярджаюць, што фармальныя падставы былі і не такімі ўжо важнымі.

Сеанс масавай салідарнасьці

Калегам-журналістам з “БДГ”, якія апынуліся ў складанай сытуацыі прапанавалі свае палосы іншыя незалежныя выданьні. Ва ўсіх іх без выключэньня адразу пачаліся непрыемнасцьі з уладамі. “Стала зразумела, што пачынаецца гульня абсалютна без правілаў, -- распавядае "Известиям" Пётар Марцаў. Ні Союздрук, ні Белпошта не заключылі дамовы на распаўсюд аднаго з такіх выданьняў - газэты "Эхо". Быў звольнены дырэктар друкарні, дзе друкавалася газэта, друкарня адмовілася друкаваць газэту. Як і ў 1996 годзе, ніводная друкарня Беларусі не пагаджалася друкаваць "БДГ" (газэта друкавалася ў віленскай друкарні "Летувос Ритас"). Тое самае з распаўсюдам. Зь Мінгандлю паступіў загад – у крамы ня браць да рэалізацыі сьпіс газэтаў, тых самых, дзе плянавалася друкаваць матэрыялы "БДГ".

Яшчэ адной “запасной” шапкай стала “Предпринимательская газета”, але і ёй адразу ж было вынесена папярэджаньне Мінінфармацыі за зьмену юрыдычнага адрасу й тэматыкі. І хаця наклад “ПГ” пасьпеў выйсьці (яго на ўмовах замежнаэканамічнай зьдзелкі надрукавалі ў Смаленскай друкарні), на ўезьдзе ў Менск у ноч на 11 чэрвеня машыну затрымалі: нібыта паступіла апэратыўная інфармацыя, што вязуць наркотыкі. Паводле Марцава, пад падозраньне трапіў артыкул “Волчья стая. Бешеные звери бросаются на людей”. Маўляў, зноў зьбіраліся абразіць прэзыдэнта. Насамрэч артыкул быў пра зьвяроў.

Вось што кажа Жана Ліцьвіна, прэзыдэнт БАЖ:

- Надзвычайнасьць сытуацыі ў тым, што журналісты пазбаўленыя магчымасьці працаваць. Улада манапалізавала СМІ звыш усялякай меры. Зь імі змагаюцца як з апошнім інстытутам грамадзянскай супольнасьці. Адлік кронікі супрацьстаяньня можна весьці ад 7 ліпеня 2000 году. Калі без вестак зьнік апэратар тэлеканалу ОРТ Зьміцер Завадзкі. У час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году журналісты ўпершыню адчулі, што такое прымяненьне адносна іх артыкулаў КК. Павал Мажэйка, Мікалай Маркевіч, Віктар Івашкевіч асуджаныя паводле двух артыкулаў КК – 367 і 368 (за абразу прэзыдэнта й паклёп адносна прэзыдэнта). За апошня паўтара года былі закрытыя або прыпынілі выхад праз палітыку эканамічнай дыскрымінацыі каля 20 незалежных газэтаў зь вялікім накладам, ня кажучы ўжо пра рэгіянальныя. Штотыднёвік “Местное время” закрыты летась роўна праз тры тыдні пасьля выхаду першага нумару. Улада блякіруе стварэньне новых недзяржаўных выданьняў на стадыі рэгістрацыі, патрабуючы бясконцых узгадненьняў. Газэтам проста забараняюць рэгістравацца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: