Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Принтера и системного блока, в котором содержится вся необходимая для работы информация, лишилась Могилевская областная организация (МОРО) Свободного профсоюза Белорусского. После обыска помещения МОРО принтер и блок конфисковали сотрудники Октябрьского районного отдела внутренних дел города Могилева. По их мнению, профсоюзным компьютером воспользовались для того, чтобы изготовить поддельные бланки рецептов, и по ним приобретать в аптеках психотропные вещества. Как выяснилось, свидетелем по этому делу выступает трижды судимый наркоман. Он и сообщил, что, якобы, изготавливал бланки на профсоюзном компьютере. Как пояснили милиционеры, они забирают технику для экспертизы...
На наступным тыдні для Ўладзімера Пуціна, гэтага загадкавага рэфарматара з кэдэбэшным мінулым, які прыбудзе ў Вялікабрытанію зь першым за стагодзьдзе дзяржаўным візытам расейскага лідэра, пасьцеляць чырвоную дывановую дарожку. Але пасланьне міра й партнэрства, якое ён спадзяецца прынесьці з сабой, будзе афарбаванае двума новымі вобразамі.
Больш за сто чалавек сабраліся сёньня раніцай ля будынку Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Большасьць зь іх – навучэнцы беларускамоўнай установы. Падтрымаць ліцэістаў прыйшлі іх бацькі, настаўнікі, а таксама каля дзесяці актывістаў руху ЗУБР. Усе былі абураныя прызначэньнем Тацяны Шчэрбачэвіч дырэктаркай ліцэю.
Злучаныя Штаты не імкнуцца да міжнароднай ізаляцыі Беларусі і гатовыя паступова, крок за крокам, паляпшаць зь ёй двухбаковыя адносіны. Гэтымі прынцыпамі намерваецца кіравацца ў сваёй працы дасьведчаны амэрыканскі дыплямат Джордж Крол, прызначаны Джорджам Бушам новым амбасадарам ЗША ў Менску. У сераду ён выступіў на слуханьнях у камітэце замежных справаў сенату, прысьвечаных зацьвярджэньню яго кандыдатуры.
Супрацоўнікі праваахоўчых органаў зноў арыштавалі надрукаваны ў Смаленску ў сераду наклад “Белорусской деловой газеты”. Выданьне было надрукавана пад “шапкай” “Предпринимательская газета” Ў друкарні Смаленску накладам 500 асобнікаў і перавозілася ў Менск. Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі, якія ехалі на службовым аўтамабілі з бартавым нумарам 247, дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 0208 ВТ, пасьля праходжаньня расейскага й беларускага мытнага пастоў. Кіроўца-экспэдытар “БДГ” Аляксандар Руцькоў, затрыманы разам з накладам газэты на расейска-беларускай мяжы, на дадзены час адпушчаны. Ён паведаміў, што супрацоўнікі праваахоўчых органаў апячаталі аўтамабіль, пры гэтым папярэдне выгрузілі зь яго некалькі асобнікаў газэты, якія былі адпраўленыя ў Менск.
Прадстаўнікі беларускіх арганізацый дыяспары Злучаных Штатаў сустракаліся са сваімі кангрэсмэнамі і супрацоўнікамі іхных адміністрацый. Галоўнай мэтай сустрэчаў было пераканаць заканадаўцаў галасаваць за прыняцьцё Акту аб дэмакратыі ў Беларусі і навязаць больш шчыльныя кантакты для будучага лабіраваньня.
На нарадзе па праблеме пераходу Беларусі на расейскі рубель Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на публікацыі беларускіх і замежных СМІ аб падрыхтоўцы ў краіне рэфэрэндуму пра падаўжэньне ягоных паўнамоцтваў. Фактычна ён прызнаў такія намеры.
Сярод нас так мала людзей, якіх можна назваць жывымі клясыкамі. Васіль Быкаў – жывы клясык. У нашай краіне няма чалавека, які б ня ведаў гэтага імя. Сёньня Васілю Ўладзімеравічу спаўняецца 79 гадоў. Сёньня ў райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыі прыватнага музэю выяўленчага мастацтва праходізць адкрыцьцё памятнага знака ў яго гонар. Пры жыцьці помнікам уганароўваюцца толькі лепшыя зь лепшых...
Польскі бок афіцыйна паведаміў беларускаму МЗС аб пераносе тэрміну ўводзінаў візавага рэжыму з 1 ліпеня на 1 кастрычніка бягучага году. Пра гэта сёньня паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Такім чынам, перадае радыё «Юністар», прававы вакуум, які мог узьнікнуць 1 ліпеня, ліквідаваны.
Прэзыдэнт НДК "Сургутнефтегаз" Уладзімер Багданаў правёў у Менску перамовы з першым намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі Сяргеем Сідорскім і прэзыдэнтам канцэрну "Белнефтехим" Іванам Бамбізай.
Дэпартамэнтам фінансавых расьследаваньняў (ДФР) камітэту Дзяржкантролю (КДК) распачатая крымінальная справа адносна службовых асобаў адкрытага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Алеся”. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першы тыдзень чэрвеня спажывецкія кошты ў Беларусі вырысьлі на 0,7%. Для параўнаньня: за першы тыдзень траўня кошты павялічыліся на 0,6%, за першы тыдзень чэрвеня 2002 года - на 0,5. З пачатку году кошты вырасьлі на 13,3% пры гадавым прагнозе ўраду й Нацыянальнага банку 18-24%.
Тарыфы на паслугі сувязі для насельніцтва, якія аказваюцца прадпрыемствамі Міністэрства сувязі, павялічыліся амаль на 20 адсоткаў за пяць месяцаў сёлетнега году. Як паведамляе БЕЛТА з спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу, паслугі тэлеграфнай сувязі павялічыліся на 30%, абанэнцкая плата за карыстаньне хатнім тэлефонам - на 20%, паштовая й міжгародняя тэлефонная сувязь - на 18%.
Раніцай 18 чэрвеня ў Цюрыху, дзе напярэдадні праходзіла паседжаньне Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА), зацікаўленыя бакі падпісалі адмысловае пагадненьне ў справе Беларусі. Свае подпісы пад гэтым дакумэнтам паставілі адказныя супрацоўнікі Міжнароднай і Эўрапейскай фэдэрацыяў, а таксама прадстаўнікі Беларусі.
Імідж - усё! 12:14, 19/06/2003, Алесь Хмяльніцкі, Радыё Рацыя
Будаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выконваюць загад прэзыдэнта: пабудаваць аб`ект да 1 ліпеня 2005 году, за 32 месяцы. Тэхнічна складаны аб`ект, якім ёсьць новы будынак бібліятэкі, патрабуе ў якасьці нарматыву 71 месяц. Праз гэта праца вядзецца 24 гадзіны ў суткі, без сьвятаў і выхадных.
Цягам трох гадоў больш за 100 сталічных сям’яў ня могуць засяліцца ў свае кватэры. Увесь будаўнічы каапэратыў падаў у суд на будаўнічую кампанію “Дэкорум”.
Разыходжаньні паміж Рэспублікай Беларусь й Расеяй па пытаньні стварэньня сумеснага прадпрыемства па транспартыроўцы газу з удзелам "Белтрансгаза" і "Газпрома" да гэтага часу не пераадоленыя.
Як паведаміў журналістам у Санкт-Пецярбургу прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі, у часе перамоваў зь яго расейскім калегам Міхаілам Касьянавым, бакі адзначылі, што па пытаньні стварэньня СП "такой эфэктыўнай працы, якая вядзецца па падрыхтоўцы пагадненьня аб пераходзе на расейскі рубель, да гэтага часу няма”.
Комам, як высьветлілася, бывае ня толькі першы, але і трэці блін. Як і трэцяя спроба аб’яднаць грашовыя сыстэмы Расеі й Беларусі. Аляксандар Лукашэнка правёў учора ў Менску нараду па пытаньнях выкарыстаньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”. І катэгарычна адмовіўся, як і меркавалі "Известия" ("Белорусский колобок", 18 чэрвеня), ад усіх зьвязаных з гэтым папярэдніх дамоўленасьцяў. "Известия", якія только ўчора напісалі, што беларускі прэзыдэнт абавязкова "кіне" Маскву, нават не чакалі, што гэта адбудзецца так хутка.
Міністэрства эканомікі Беларусі накіравала ў Раду міністраў прапановы па скарачэньні гадавога заданьня па прыцягненьні ў бюджэт сродкаў ад продажу дзяржаўных пакетаў акцыяў адкрытых акцыянэрных таварыстваў і дзяржаўнай маёмасьці з 430 млрд. да 26 млрд. бел. руб.
“ЛУКОЙЛ” захоўвае інтарэс да беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі й нафтаперапрацоўкі, паведамляюцць расейскія СМІ з спасылкай на прэзыдэнта расейскай нафтавай кампаніі Вагіта Алекперава.
Учора Аляксандар Лукашэнка фактычна дэзавуіраваў папярэднія дамоўленасьці, дасягнутыя старшынямі цэнтрабанкаў і міністрамі фінансаў Расеі й Беларусі. Ён заявіў, што пагадненьне аб увядзеньні адзінай валюты ня будзе падпісана да 1 ліпеня, як гэта раней меркавалася. І наагул, спадар Лукашэнка лічыць, што сёньня няма дастатковых падставаў для ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”.