Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка пацьвярджае свой намер пайсьці на трэці тэрмін прэзыдэнцтва 10:54, 19/06/2003
На нарадзе па праблеме пераходу Беларусі на расейскі рубель Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на публікацыі беларускіх і замежных СМІ аб падрыхтоўцы ў краіне рэфэрэндуму пра падаўжэньне ягоных паўнамоцтваў. Фактычна ён прызнаў такія намеры.
Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, ён заявіў, што ў Беларусі “прэзыдэнт будзе абірацца толькі народам. На рэфэрэндуме грамадзяне могуць толькі пашырыць кола асобаў, якім дадуць права балятавацца на гэтую высокую дзяржаўную пасаду, дазволіўшы займаць яе больш за два тэрміны. Але стаць прэзыдэнтам можна толькі праз усенародныя выбары”, — заявіў А.Лукашэнка.
У Беларусі толькі адна асоба можа прэтэндаваць на такое пашырэньне яе правоў на рэфэрэндуме — сам Аляксандар Лукашэнка.