Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству "Марат" у пазове да Міністэрства інфармацыі аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня «Белорусской деловой газете» з-за артыкула "Где леоновские миллионы?.. Прокуратура республики не может ответить на этот вопрос. Ищет" ("БДГ" ад 29.04.2003 г.).
У артыкуле "Где леоновские миллионы?.. Прокуратура республики не может ответить на этот вопрос. Ищет" Міністэрства інфармацыі таксама ўгледзіла парушэньне арт.5 Закону "О печати…". «БДГ», на думку міністэрства, агучыла "незавершаныя вытворчасьцю матэрыялы дазнаньня, папярэдняга сьледзтва й судовых справаў без пісьмовага дазволу". Але ўся справа ў тым, што гэты матэрыял быў зроблены пасьля адкрытага судовага паседжаньня па справе дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава. І больш недарэчнага папярэджаньня, чым гэта, нават цяжка сабе ўявіць. Бо аўтар матэрыялу Сяргей Сацук атрымаў афіцыйную акрэдытацыю ў Вярхоўным судзе, каб мець магчымасьць прысутнічаць на судовых паседжаньнях і пісаць матэрыялы па ходу слуханьняў.
У час судовага паседжаньня прадстаўнікі адказчыка фактычна ўхіліліся ад ускладзеных на іх абавязкі даказваць парушэньне, якое нібыта мела месца, спаслаўшыся на прадстаўленьне Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Як патлумачылі ў судзе прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, яны не правяралі атрыманую з пракуратуры інфармацыю, бо ў іх не было падставаў не давяраць органу, які сачыў за захаваньнем законнасьці. Нягледзячы на поўную адсутнасьць доказаў, якія пацьвярджалі б парушэньні Закону «Аб друку і іншых СМІ», суд адмовіў у задавальненьні пазову прыватнага УП «Марат» да Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што 17 чэрвеня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў прадпрыемству «Марат» у пазове супраць Міністэрства інфармацыі ў сувязі зь неправамоцным вынясеньнем «Белорусской деловой газете» папярэджаньня за публікацыю артыкула «Барский имидж» ("БДГ" ад 18.04.2003 г.).
20-22 траўня "Белорусская деловая газета" і яе дадатак атрымалі тры папярэджаньня ад Міністэрства інфармацыі. Зь іх два папярэджаньня - уласна "БДГ" і адно – дадатак «БДГ. Для служебного пользования». Папярэджаньні сталі падставаю для закрыцьця газэт на тры месяцы.