Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны наклад «Предпринимательской газеты» 10:56, 19/06/2003
Супрацоўнікі праваахоўчых органаў зноў арыштавалі надрукаваны ў Смаленску ў сераду наклад “Белорусской деловой газеты”. Выданьне было надрукавана пад “шапкай” “Предпринимательская газета” Ў друкарні Смаленску накладам 500 асобнікаў і перавозілася ў Менск. Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі, якія ехалі на службовым аўтамабілі з бартавым нумарам 247, дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 0208 ВТ, пасьля праходжаньня расейскага й беларускага мытнага пастоў. Кіроўца-экспэдытар “БДГ” Аляксандар Руцькоў, затрыманы разам з накладам газэты на расейска-беларускай мяжы, на дадзены час адпушчаны. Ён паведаміў, што супрацоўнікі праваахоўчых органаў апячаталі аўтамабіль, пры гэтым папярэдне выгрузілі зь яго некалькі асобнікаў газэты, якія былі адпраўленыя ў Менск.
Руцькоў паведаміў, што, паводле супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, у чацьвер экспэртная камісія павінна разгледзіць адпаведнасьць зьместу нумару “БДГ” беларускаму заканадаўству. Пасьля гэтага будзе прынятае рашэньне пра лёс накладу, рэдакцыйнага аўтамабілю і самога кіроўцы, якому, як паведамляе “Интерфакс”, на дадзены час інкрымінуецца супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні.
Выпуск "БДГ" – адной з даўніх беларускіх апазыцыйных газэтаў – быў спынены рашэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 траўня на тры месяцы за публікацыю матэрыялаў, якія зьневажаюць гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. У Смаленску "БДГ" друкуецца пад шапкай "Предпринимательской газеты".