Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Джордж Крол: надзеі на пераўтварэньне Беларусі ў нармальную дэмакратычную дзяржаву пакуль не спраўдзіліся
11:05, 19/06/2003

Злучаныя Штаты не імкнуцца да міжнароднай ізаляцыі Беларусі і гатовыя паступова, крок за крокам, паляпшаць зь ёй двухбаковыя адносіны. Гэтымі прынцыпамі намерваецца кіравацца ў сваёй працы дасьведчаны амэрыканскі дыплямат Джордж Крол, прызначаны Джорджам Бушам новым амбасадарам ЗША ў Менску. У сераду ён выступіў на слуханьнях у камітэце замежных справаў сенату, прысьвечаных зацьвярджэньню яго кандыдатуры.

Крол заявіў, што на думку амэрыканскай адміністрацыі, надзеі на пераўтварэньне Беларусі ў нармальную дэмакратычную дзяржаву пакуль не спраўдзіліся. Прыярытэтным накірункам дзейнасьці амэрыканскай амбасады ў Менску павінна стаць пашырэньне кантактаў зь беларускімі грамадзянамі, асабліва моладзьдзю, якім ЗША намерваюцца аказваць падтрымку ў стварэньні грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, дэмакратыі й рынкавай эканомікі. Акрамя таго, сказаў Крол, Злучаныя Штаты “сур’ёзна закляпочаныя ў сувязі з роляй Беларусі ў перадачы ўзбраеньняў і іншых матэрыялаў “ так званым праблемным дзяржавам.

Калі беларускія ўлады зьменяць сваю палітыку ў сфэры правоў чалавека й дэмакратыі, ЗША будуць гатовыя “зрабіць у адказ адпаведныя крокі”, адзначыў кандыдат на пасаду амбасадара. Пераўтварэньне Беларусі ў разьвітую дэмакратычную дзяржаву, мяркуюць у Вашынгтоне, адпавядае інтарэсам яе народа і будзе садзейнічаць умацаваньню эўрапэйскай бясьпекі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: